СЬВЯТОШЫ З ПАРТБІЛЕТАМІ
У Маскве 24 сакавіка адбыўся чарговы зьезд кампартыі РФ. Расейскія тэлеканалы цытавалі тронную прамову генсека Зюганава. Сярод іншага товарішч Зю заклікаў камуністых да “абароны православной культуры”. Трэба чакаць цяпер, што Алексі ІІ высьвеціць Леніна з палітбюро ў сьвятыя РПЦ. Цікавым быў таксама яшчэ адзін зюганаўскі лёзунг: “Главная задача партии — защита и распространение русского языка”. Трэба ж як — марксісты-матэрыялісты, але разумеюць таварышы: галоўным ёсьць тое, што яны доўга несур'ёзна называлі “надстройкой”. Тое ж рэгулярна гукае “некамуніст” Пуцін. Не прыжылося ў грамадзтвах іхнае ўнівэрсальнае “всё равно, на каком языке говорить”. Хаця і гэта яны фальшыва заяўлялі, тлумачачы сваю лінгвістычную бяздарнасьць на постсавецкай прасторы. Разумеюць імпэрцы ключавую ролю расейскай мовы і русіфікацыі ў посьпеху справы аднаўленьня імпэрыі і новага панявольваньня народаў. Абараніцца ад гэтых сьвятошаў з партбілетамі можна толькі грунтоўнай дэрусіфікацыяй і нацыянальным адраджэньнем.
Юрка Марозаў