“ОСВОБОДИТЕЛИ” АД ЖЫЦЬЦЯ

27 сакавіка 2007 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” паведамляе, што ў парляманце Японіі выступіў прэм'ер краіны Сіндза Абэ. Ён выказаў афіцыйныя прабачэньні народам, якія сталіся ахвярамі адной з формаў японскага мілітарызму ў гады Другой сусьветнай вайны, а менавіта сэксуальнага рабства жанчынаў на акупаваных тэрыторыях. Гэтых прабачэньняў даўно патрабавалі ад афіцыйнага Токіо кітайцы, карэйцы, бірманцы, інданэзійцы і іншыя.

Наш камэнтар: Мы ня верым, што крамлёўскі прэм'ер Фрадкоў ці хто іншы зь іх калі-небудзь выкажыцца ў падобным сэнсе. Для іх няма такой праблемы, яны — “освободители и носители великой русской культуры”. У іх няма комплексаў, па начах яны сьпяць спакойна. Ды нам і не патрэбныя крывадушныя тлумачэньні гэтай імпэрскай публікі, якая працягвае сваю антынародную палітыку.

Вядома, што адной з задачаў, пастаўленых Крамлём перад НКВД было вынішчэньне маладых жанчынаў (будучых маці, стваральніц генафонду нацыі) у Беларусі, Украіне, Малдове, Прыбалтыцы і г.д. “Освободітелі” забівалі, калечылі, арыштоўвалі, вывозілі ў ГУЛАГ сотні тысячаў маладых дзяўчат і жанчын на зьдзекі і сьмерць. На Поўнач і ў Сібір накіроўваліся цэлыя “дзявочыя” эшалоны, набітыя няшчаснымі. Нямногія з тых, што ацалелі (цяпер яны бабулі) нават ня могуць зразумець, за што іх зьнішчалі расейскія акупанты. Яны распавядаюць: “Я была такая вясёлая, любіла сьпяваць беларускія песьні са сцэны, танцавала, весяліла і натхняла ўсю моладзь. Ня ведаю, за што мяне арыштавалі. Першую ноч у Баранавіцкай турме нас у каморы сабралося такіх маладых дзяўчат каля трыццаці. Мы плакалі...” Тлумачыш такім жанчынам, у якіх ніколі ня будзе савецкай настальгіі: расейцы арыштоўвалі і забівалі іх менавіта таму, што яны сьпявалі родныя песьні (а не расейскую папсу), хацелі жыць радасна на роднай беларускай зямлі і сілай душы далучалі моладзь да роднага і сьвятога, і дзеці іхныя гадаваліся б нармальнымі.

Расейскі фашызм у гэбоўскай мадыфікацыі зноў наступае на нашу зямлю. Крамлёўцы ўжо атрымалі адлуп ад нашых суседзяў. Палякі, летувісы, украінцы, латышы ня пусьцяць на сваю зямлю гвалтаўнікоў і забойцаў. Тым часам прамаскоўскі рэжым спаборнічае з прамаскоўскай псэўдаапазыцыяй — хто лепш “інтэгруе Беларусь у Расею”. 25-га сакавіка яны запрасілі ў Менск маскоўскіх “дэмакратаў”. Адзін зь іх выказаўся па маскоўску проста: “нам нужна Белоруссія демократіческая,” — сказаў ён. Тое, што кантора плянуе на Беларусі “демократіческій переворот”, мы ўжо ведаем. Праўда Беларусь не Кыргызстан. Але калі кантора бярэцца, то цалкам верагодна, што хутка пачуем пра пагаршэньне здароўя Лукашэнкі.

Юрка Марозаў