ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПРА ГЕНАЦЫД
23 сакавіка 2007 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе, што эўрадэпутат ад Летувы Шарунс Бірутіс заклікаў Эўразьвяз прыняць дэклярацыю па генацыдзе ўкраінскага народу падчас Галадамору 1932-33 гг. Праект падрыхтаваны сумесна Эўразьвязам і камісіяй украінскага парляманту. Арганізоўваючы штучны голад на Украіне, расейскія акупанты прадалі на Захад 1,7 мільёнаў тон збожжа. За два гады ад голаду загінулі да 7 мільёнаў украінцаў.
Наш камэнтар: Народы, што ў 1991 г. разам вызваліліся ад маскоўскага іга, падтрымліваюць адзін аднаго на міжнароднай арэне. Уяўляем, які вэрхал падыме Расея (краіна-акупант, імпэрыя-забойца) супраць прыняцьця дэклярацыі, як Крэмль мабілізуе ўсю сваю заходнюю агентуру дзеля абароны “велікой русской культуры”. Але не адкруцяцца ад адказнасьці імпэрскія злачынцы. Беларусы таксама знойдуць краіны і палітычныя сілы, якія падтрымаюць нас у справе вызначэньня адказнасьці маскоўскага рэйху за генацыд беларускага народу.
Юрка Марозаў