“ТЭМА КОЖНАГА ДНЯ ДЛЯ ЭЎРОПЫ”
20 сакавіка 2007 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” публікуе артыкул пад тытулам “Магрэб і Сахэль як новы Аўганістан?” Газэта згадвае гістарычныя назвы паўночнаафрыканскіх рэгіёнаў, дзе знаходзяцца цяперашнія Алжыр, Туніс і Марока. Менавіта ў гэтых краінах на працягу апошніх гадоў назіраецца ўзмацненьне ісламскага фундамэнталізму, тэрарызму і экстрэмізму. Мясцовыя ўрады ўжо не даюць рады гэтым зьявам. Няма таксама скаардынаванай палітыкі заходніх краінаў. ЗША і ў гэтай сітуацыі больш уважліва за іншых аналізуюць гэтыя працэсы, праводзяць выведку і дапамагаюць мясцовым урадам у змаганьні супраць экстрэмістаў. Але найбольшая актуальная пагроза з боку паўночнаафрыканскага экстрэмізму існуе якраз для Францыі і Гішпаніі. Яны, па-першае, зьяўляюцца суседзямі рэгіёна праз мора. А па-другое, у гэтых эўрапейскіх краінах жывуць мільёны выхадцаў з Магрэба і Сахэля. Экстрэмісты ўжо выкарыстоўваюць гэтае насельніцтва ў якасьці агентуры і базы.
Наш камэнтар: З чым мы Францыю, Гішпанію ды і ўвесь Захад “шчыра віншуем”. Чалавеканенавісьніцкі экстрэмізм (які прыкрываецца Ісламам) ня проста брутальна стукаецца ў дзьверы Эўропы. Ён ужо на поўніцу распаўсюджваецца і мацнее ў эўрапейскіх хрысьціянскіх краінах. Як жа рэагуе на гэта афіцыйны Брусэль і падпарадкаваныя яму краіны? А вось як — палітыкай “адчыненых дзьвярэй” (прабачце за паўтарэньне тэмы, але яна паступова становіцца тэмай кожнага дня для ўсяе Эўропы). Думаючы пакарыстацца дармовай чорнарабочай сілай, Эўропа апынулася ў закладніках мільёнаў чужынцаў. Сьмешна гучаць цяпер нараканьні салённых гуманістаў на тое, што чужынцы ў чалмах “ня хочуць інтэгравацца ў эўрапейскае грамадзтва і прымаць эўрапейскія каштоўнасьці”. А навошта ім гэта? У іх свае ўласныя тысячагадовыя каштоўнасьці і старажытная (больш старажытная за цяперашнюю эўрапейскую) культурная традыцыя. Яны ўтвараюць на тэрыторыі Эўропы свае ізаляваныя і ўсё больш агрэсіўныя супольнасьці. Парушаны прыродны парадак, парушана гістарычная традыцыя (калі кожная культура, кожны этнас разьвіваецца на сваёй тэрыторыі), утворана выбуховая мяшанка людзей і народаў — а філісьцеры ўсё распавядаюць байкі пра выгоды глабалізму і “шматкультурнага грамадзтва” у Эўропе.
Тым часам “новыя эўрапейцы” у цюрбанах перавозяць у Эўропу сваю радню, ім даюць візы, пашпарты, усе грамадзянскія гарантыі. І паўтараем яшчэ раз, гэты чорны карнавал адбываецца на фоне ідыёцкай, нічым не апраўданай ізаляцыі беларускага народу (менавіта народу, простых грамадзянаў) ад краінаў эўрапейскай цывілізацыі. Прамаскоўскі рэжым вынішчае на тэрыторыі Беларусі непаўторныя эўрапейскія культуру і мову беларускага народу, а Захад “не заўважае” гэтага. Захад сьпявае пра “правы чалавека”... і, відаць, не разумее, што антычалавечыя і антыбеларускія пакты з імпэрыялістычнай Масквой па падзеле Эўропы зьяўляюцца сьмяротна небясьпечнымі для самога Захаду.
Валеры Буйвал