КГБ ПЛЯНУЕ Ў РАСЕІ АТАМНУЮ ЭНЕРГЕТЫКУ

19 сакавіка 2007 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” цытуе расейскага віцэ-прэм'ера Іванова. Ён выказваўся пра атамнае будаўніцтва ў Расеі. Да 2030 г. удзел атамнай энэргетыкі ў Расеі павысіцца на 30%, каб запабегнуць энэргетычнага крызісу, які ўжо вырысоўваецца ў краіне. Штогод будуць будавацца 2 новых энэргаблёкі. Газ выгадна прадаваць замяжу. Таму менавіта атам стане асноўнай крыніцай энэргіі для РФ. Кур'ёзна і сьмешна прагучаў аргумант Іванова наконт таго, што энэргія патрэбна ў сувязі з ростам прамысловай вытворчасьці ў Расеі.

Наш камэнтар: Газэта задае рытарычнае пытаньне: навошта ўсё гэта ў краіне, казачна багатай рэсурсамі? Беларусы ўжо такіх пытаньняў не задаюць даўно. Чарнобыль і папярэднія атамныя катастрофы прадэманстравалі вабноты расейскага атамнага монстра, небясьпечнага для ўсяго чалавецтва. Учорашні міністар абароны РФ (празваны расейскай моладзю “Зьмей Гарыныч”) Іваноў крэсьліць пляны буйнамаштабнага атамнага будаўніцтва. Зразумела, што сюды ўключаны таксама праект пабудовы атамнай станцыі ў Беларусі (мы павінны будзем ратаваць Расею ад “энэргетычнага крызісу”). Усе эўрапейцы павінны з тырвогай і жахам задумацца аб гэтым кашмары: разбудове новай атамнай структуры ў перманэнтна пьянай і разбэшчанай Расеі, дзе ўжо цяпер усё тоне, гарыць, выбухае і сыпецца.

Юрка Марозаў