ЛЯМАНТ ФІЯЛЕТАВАЙ БЮРАКРАТЫІ
21 сакавіка 2007 г. Гішпанская газэта “El Pais” піша: “Эўракамісія будзе дзейнічаць, калі польскі ўрад адобрыць праект закону аб забароне выкладаць у ВНУ тым асобам, якія дэкляруюць сваю гомасэксуальнасьць”. Справа ў тым, што на мінулым тыдні віцэ-міністар адукацыі Польшчы Марэк Ажэхоўскі заявіў: хто дэкляруе сваю гомасэксуальнасьць, той ня можа працаваць выкладчыкам. На нядаўняй сустрэчы міністраў адукацыі краінаў Эўразьвязу ў Гайдэльбэргу Ажэхоўскі выступіў супраць практыкі абортаў і “гомасэксуальнай прапаганды”. І пачалося... Цікава, што “свяшчэннае абурэньне” выказваюць цяпер перш за ўсё левакі з краінаў каталіцкай традыцыі. “Мы ня можам дапусьціць кроку назад у пабудове агульнага праекту, які называецца Эўропа і падтрымлівае роўнасьць, павагу і свабоду”, — заявіў лідэр гішпанскіх сацыялістаў у Эўрапарляманце Элена Валенсьяна. “Гэтай прапановай Польшча пагражае дэмакратычным правам...”, — лемантуе эўрадэпутат Карлас Карнэра.
Наш камэнтар: Вось якія “нехарошыя” гэтыя палякі. Не даюць сацыялістам зрабіць Садом і Гамору з польскіх ВНУ, а потым і з усяе краіны... Брусэльская фіялетавая “эліта” бароніць сваю Эўропу ад нармальных эўрапейцаў.
Валеры Буйвал