ПАЖАРЫ Ў РАСЕІ

21 сакавіка 2007 г. Французкая газэта “Le Figaro” паведамляе пра катастрофу ў Расеі. Пры пажары ў доме прыстарэлых у станіцы Камышаўская на Кубані згарэлі 62 чалавекі, 2/3 усіх пацыентаў установы. Пажарная каманда здолела прыбыць на пажар толькі праз 1 гадзіну. Газэта называе прычынамі страшнай расейскай статыстыкі аддаленасьць пажарных службаў ад многіх паселішчаў, дзікі стан супрацьпажарнай бясьпекі і яе сродкаў. Так, у 2003 г. у Расеі загінулі ад пажараў 19281 чалавек, у ЗША — 4300 і ў Францыі — 500.

Наш камэнтар: Пра дзікі стан супрацьпажарнай сітуацыі на прасторах РФ прызналіся ў сувязі з кубанскай трагедыяй і расейскія тэлеканалы. Аказваецца Кубань (дзе каля адной траціны населеных пунктаў знаходзіцца ў недапушчальнай аддаленасьці ад пажарных службаў) ёсьць даволі “благополучным” рэгіёнам у параўнаньні з поўным правалам у большасьці іншых рэгіёнаў. І вось гэтая імпэрская махіна, якая ня здольная элемэнтарна арганізаваць пажарную бясьпеку для мільёнаў сваіх грамадзянаў, зьбіраецца супрацьстаяць ЗША і заходняй індустрыяльнай цывілізацыі. Гэтыя адсталыя хочуць захапіць нашу Беларусь і “ашчасьлівіць” нас!

Юрка Марозаў