“АДЧЫНЕНЫЯ ДЗЬВЕРЫ”

18 сакавіка 2007 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” Статыстычныя дасьледваньні паказалі, што мусульманскія грамадзяне Фляндрыі бяруцца шлюбам у асноўным з выхадцамі з краінаў іхнага этнічнага паходжаньня. 70% турэцкіх “эўрапейцаў” і палова мараканскіх “эўрапейцаў” абодвух палоў едуць у Турцыю і Марока, адкуль прывозяць жонак і мужоў. Флямандскае грамадзтва глыбока ўражана гэтым “імпартам”. Ужо цяпер у Фляндрыі жывуць 400 тысячаў суграмадзянаў з экзатычных краінаў.

Наш камэнтар: Флямандцы з першых гадоў існаваньня Бэльгіі вядуць змаганьне за сваю мову, культуру, нацыянальнае самавызначэньне і тоеснасьць. Флямандскі нацыяналізм — адзін з самых ваяўнічых у Эўропе. Дзіўна, што змагаючыся супраць панаваньня франкамоўных валонаў, флямандцы “прашляпілі” пагрозу свайму існаваньню з зусім іншага боку. Цалкам магчыма, што ў бліжэйшы гістарычны час Фляндрыя стане сувэрэннай дзяржавай. І вось сотні тысячаў экзатычных суграмадзянаў раптам заявяць, што невялікую краіну (роўную палове Летувы) трэба абвясьціць султанатам або пашалыкам, трэба напісаць канстытуцыю на турэцкай мове. “Гэта наша зямля!” — упэўнена заявяць згуртаваныя экзоты ў бурках і папахах (так, як заяўляюць цяпер беларусам расейскія прыхадні-асаднікі). Яшчэ адна пастка ідыёцкай брусэльскай палітыкі “адчыненых дзьвярэй”.

Валеры Буйвал