“КРАМЛЮ СПАДАБАЎСЯ ДОСЬВЕД КІТАЙСКІХ ТАВАРЫШАЎ”

18 сакавіка 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” паведамляе, што Пуцін падпісаў указ аб утварэньні новай дзяржаўнай службы пад доўгай назвай. Служба павінна будзе сачыць за інтэрнэтам, інтрнэтвыданьнямі і асабістымі блогамі грамадзянаў і арганізацыяў. Раф Шакіраў (былы рэдактар газэты “Ізвестій”, выдалены з рэдакцыі за “няправільную” трактоўку падзеяў у Беслане ў 2004 г.) даў камэнтар крамлёўскай ініцыятыве: “Гэта ёсьць цэнзура сеціва...”

Наш камэнтар: Крамлю спадабаўся досьвед кітайскіх таварышаў, якія за несанкцыянаванае карыстаньне інтэрнэтам ужо на працягу шэрагу гадоў расстрэльваюць людзей. Баіцца лубянская кантрора, шалёна баіцца інтэрнэт-прасторы. Баіцца творчых людзей, не абмежаваных дазволамі і цэнзурай. Баіцца моладзі, для якой сеціва зрабілася важным спосабам самавыказваньня. Крэмль спрабуе накінуць на мільёны інтэрнэт-карыстальнікаў удаўку. Спрабуе спыніць разьвіцьцё высокай тэхналёгіі і распаўсюджваньне інфармацыі. Нагадаем, што менавіта КГБ на працягу 1980-х — пачатку 90-х гг. брутальна тармазіў разьвіцьцё кампутарнай тэхнікі ў саўдэпіі. Кантора адчувала, што ня здолее ўзяць пад кантроль сучасныя інфармацыйныя тэхналёгіі. У выніку гэтае здушэньне стала адной з асноўных прычынаў адставаньня, маразму і краху савецкай сістэмы. І вось крамлёўска-гэбоўскія бонзы бяруцца за старое, за апрабаваны спосаб вынішчэньня ўсяго перадавога і непадкантрольнага. Можна быць упэўненым, што менскія васалы тэрмінова кінуцца забараняць сеціва ў Беларусі. Ва ўсім гэтым ёсьць, аднак, доля гістарычнага аптымізму. Як тады, так і цяпер гестапаўскі кантроль над інфармацыйнай тэхнялёгіяй прывядзе да прысьпяшэньня краху іхнага рэйху.

Юрка Марозаў

P.S.

Што такое “кітайскі досьвед”, нашыя чытачы могуць пераканацца, паглядзеўшы ніжэй здымкі расстрэлу кітайскай моладзі за нелегальнае карыстаньне Інтэрнэтам. Гэтя страшныя кадры былі распаўсюджаныя ў 2004 годзе у кітайскім дысідэнцкім Інтэрнэце.

Тамаш Ракса