ГРУЗІЯ ХОЧА Ў НАТО
14 сакавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляла з Грузіі. Парлямант краіны прагаласаваў адзінагалосна за прыняцьце Дэклярацыі аб уступленьні Грузіі ў НАТО. Старшыня парляманту Ніно Бурджанадзэ заявіла: “Сяброўства ў НАТО будзе гарантыяй сувэрэнітэту нашай краіны”.
Наш камэнтар: Цяпер канчаткова зразумела, чаму літаральна напярэдадні галасаваньня ў парляманце Грузіі расейская армія абстраляла ўначы тэрыторыю Грузіі (Кадорскую цясьніну). Ды замест таго, каб напалохацца, грузінскія дэпутаты салідарна прагаласавалі за НАТО. Расейскі амбасадар у Тбілісі Каваленка зашумеў на гаспадароў краіны: “Это усложніт решеніе проблем...” Але ніхто не зьвярнуў увагі на ягоныя словы.
Валеры Буйвал