ТРЫЮМФ МАМОНЫ І САМАДУРСТВА

14 сакавіка 2007 г. Італьянская газэта “Corriеre della Sera” пісала пра чарговую “расейскую сэнсацыю”. Можа яны паведамляюць пра рэкордны ўмалот збожжа ў Сібіры або пра рост пагалоўя страўсаў на стаўрапольскіх фэрмах? Не, у цэнтры ўвагі выбрыкі алігархаў. Міхаіл Прохараў (мільярдэр з “Нарыльск Нікэля”, якога нядаўна клаў на падлогу французкі ОМОН падчас антырасейскай аблавы ў Куршавэле) заявіў, што жэніцца 3 траўня сёлета. Пры чым, праз пяць дзён ён мае намер разьвесьціся (такім было сяброўскае пары “дона жуана”). На вясельле, якое пройдзе на экзатычных выспах, ён выдаткуе 10 мільёнаў даляраў. Мяркуецца, што “нявестай” будзе вядомая Ксюша Сабчак. Італьянская газэта называе яе дачкой колішняга пецербургскага дэмакрата, сябры Пуціна. Прыхамаць Прохарава не зьяўляецца рэкорднай па суме. У 2005 г. мільярдэр Андрэй Мельнічэнка жаніўся на экс-міс Югаславіі, выдаткаўшы 35 мільёнаў даляраў (з іх 3,5 млн на тры песьні ў выкананьні знакамітай поп-дзівы).

Наш камэнтар: Такое ўжо было ў гісторыі і ня раз. На папірусах можна прачытаць, як фараон з фараоншай плылі на чаўне па возеры, а рабы вылівалі ў ваду гэкалітры каштоўнейшых пахношчаў. Па-над вадой уздымаўся салодкі дурман, усе “кайфавалі” (любімае слоўца згаданай Ксюшы Сабчак). Урэшце рэшт, аднак, увесь гэты шабас на фоне галечы простага люду канчаўся трагічна для краіны і “кайфуючых” элітаў. Папірусы расказваюць пра крывавыя бунты, якія сьціралі ў нішто пануючую дынастыю і перакульвалі ўладу. Вядома таксама, чым скончыўся геданізм і выбрыкі рабаўладальніцкай эліты ў Рымскай імпэрыі. Сьляды жудасных разбурэньняў (калі на руінах Рыма разам з варварамі танцавалі вызваленыя рабы, што ненавідзелі ўсю гэтую цывілізацыю) можна бачыць і сёньня ў самым цэнтры сучаснага Рыма. Etc., etc... Нават на апошнім “русском соборе” у Маскве біскупы РПЦ гукалі аб небясьпецы рускага бунта ў сувязі з жудаснай несправядлівасьцю разьмеркаваньня багацьцяў у Расеі. Прохараў куражыцца, яму ўсяроўна. А вось лубянскім бацюшкам паступае дакладная інфармацыя з гнілых прастораў РФ, бацюшкі баяцца за сябе і сваю імпэрыю. Гістарычны досьвед дэманструе, што ў Расеі духоўнае спусташэньне і трыюмф мамоны дасягнулі нябачанага ў сучасным сьвеце размаху. Такое заўсёды заканчывалася катастрофай. Вельмі важна, каб Беларусь і беларусы засталіся па-за гэтым кашмарам, абароненыя моцнай мяжой ад маскоўскага паноптыкума.

Валеры Буйвал