ВЫБАРЫ Ў РАСЕІ
10 сакавіка 2007 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” паведамляе з Расеі, дзе набліжаюцца парляманцкія выбары ў 11 рэгіёнах РФ. Падрабязна распавядаецца пра ўтварэньне новай партыі пад назовам “Справедлівая Россія”. Яе генсекам зьяўляецца Міронаў, старшыня Савета фэдэрацыі РФ, які сам сабе называе “другом Путіна”. Нават нідэрдяндцы кпяць з гэткай “апазыцыі” Пуціну. Запісныя “правыя апазыцыянэры” Яўлінскі, Каспараў, Рыжкоў ў адзін голас камэнтуюць выбары ў Расеі, называючы іх фарсам і гульнёй. Найбольш рэзка выказаўся С. Глазьеў з партыі “Родіна”: “Нават за царамі не было такой канцэнтрацыі ўлады, як за Пуціна. Улада мае татальны кантроль над думскімі выбарамі...”
Наш камэнтар: Вось і скончылася разыграная Лубянкай шахматна-шашачная партыя з удзелам “правай канструктыўнай апазыцыі” (з якой так любілі хаўрусіцца мясцовыя лебедько-вінцучкі). Пустыя фігуркі, якія на поўным сур'ёзе хацелі ўтрымацца на правай частцы імпэрскай палітычнай дошкі, паляцелі пад стол, змахнутыя гэбоўскім кулаком. На прасторах Расеі рэалізуецца багаты досьвед фальсіфікацыяў і падлогаў, напрацаваны антынародным рэжымам у Беларусі.
Юрка Марозаў