НЕБЯСЬПЕКА КАРУПЦЫІ
6 сакавіка 2007 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” публікуе рэпартаж са сталіцы Ганы горада Канакры. 50 гадоў таму, у сакавіку 1957 г. Гана першай з субсахарскага рэгіёну атрымала незалежнасьць. Юбілей сваёй дзяржавы народ адзначыў парадамі, фэервэркамі, танцамі на вуліцах.
Наш камэнтар: Многія пакаленьні афрыканцаў змагаліся за вызваленьне радзімы ад каляніяльнага прыгнёту. Стагоддзі барацьбы завяршыліся перамогай, у 1950-60-я гады эўрапейскія імпэрыі пасыпаліся, узьнік шэраг незалежных дзяржаваў. Хто ж у асноўным пакарыстаўся народнай перамогай? На жаль, трэба канстатаваць, што ўладу ў краіне захапілі цынічныя палітыканы, для якіх галоўным крытэрыям палітыкі было асабістае ўзбагачэньне і асабістая ўлада. Афрыканскія карумпаваныя палітыканы дагэтуль трымаюцца на паверхні ў слабаразьвітых грамадзтвах, крадуць, нішчаць усё сьвятое, не даюць нармальна жыць грамадзянам краінаў. Беларусам трэба асьцерагацца, каб не паўтарыць сумны афрыканскі досьвед. Тут таксама арганізавалі псэўдаапазыцыйную грантаўскую кампанію, якая зьвязаная з прамаскоўскім рэжымам.
Валеры Буйвал