КАНФЭРЭНЦЫЯ НА ЎКРАІНЕ

У Кіеве 5 сакавіка пачалася навукова-практычная канфэрэнцыя на тэму шляхоў стварэньня адзінай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Старшынюе на канфэрэнцыі брат прэзыдэнта краіны Пятро Юшчанка. Там сабраліся прадстаўнікі нацыянальнага сьвятарства, інтэлігенцыі, вернікаў, дзяржадміністрацыі. Не абышлося без інцыдэнтаў. Без запрашэньня на канфэрэнцыю паспрабавалі прабіцца прадстаўнікі маскоўскай РПЦ (такзванай “украінской церкві московского патріархата”). Іх у залю не пусьцілі, патлумачыўшы, што ўкраінскія прадстаўнікі абмяркоўваюць украінскую справу. І неўкраінскіх гасьцей яны не запрашалі.

Як вядома РПЦ учэпіста трымаецца за Украіну. Яшчэ з савецкіх часоў большая частка праваслаўнага сьвятарства ішла ў РПЦ з украінскіх семьяў, моцных духоўнай традыцыяй і маральлю. Адтуль жа ў казну РПЦ паступала вялікая частка грашовага прыбытку ад украінскіх вернікаў. Так было, але цяпер так ня будзе. Цяпер да гэтых аргумантаў дадаўся яшчэ адзін: Масква баіцца згубіць апошні канал сваіх імпэрскіх уплываў, калі рассыпецца бастыён РПЦ ва Украіне. Яшчэ ў 1993 г. РПЦ абвяшчала анафэму на Патрыярха нацыянальнай Украінскай Праваслаўнай Царквы Філярэта. Ды ня вышла. Народ падтрымаў свайго пастыра і сваю Царкву. Украіна ідзе да канчатковага духоўнага вызваленьня ад лубянскага цемрашальства.

Валеры Буйвал