“СКОНЧЫЎСЯ ІХНЫ ЧАС”

28 лютага на трыбуну Канстытуцыйнага суду Украіны выйшаў тав. С. Матвіенкаў, дэпутат фракцыі сацыялістаў Вярхоўнай Рады. Ён пачаў свой выступ, але ўжо на другім сказе старшыня паседжаньня застукаў малатком і выдаліў выступоўцу. Справа ў тым, што пан-таварыш паспрабаваў выступіць у вышэйшым ўкраінскім судзе на “веліком і могучем”. Калі яго выдалялі з залы, ён тлумачыўся, што “у дакладзе шмат тэхнічных тэрмінаў, таму яму прасьцей выступаць па-расейску”. Яму ў сваю чаргу патлумачылі, што наступным разам ад яго чакаюць дакладу на дзяржаўнай мове. На Украіне скончыўся час цынікаў-маскалікаў, ня здольных да засвойваньня мовы народа-гаспадара краіны.

Янка Базыль