“ТЭРЫТОРЫЯ, ЯКОЙ КІРУЕ ЭЎРАЗЬВЯЗ...”
Французкія СМІ доўга замоўчвалі факт удзелу ў выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі лідэра французкіх нацыяналістаў Лё Пэна. Але дзявацца няма куды. Са страхам цяперашні эстэблішмэнт краіны ўспамінае мінулыя выбары, калі Лё Пэн заняў другое месца і ледзь не перамог на выбарах. Вядома, што цяпер яго падтрымлівае яшчэ больш людзей, пры чым, маладых і старэйшых, студэнтаў, інтэлектуалаў і бізнэсмэнаў. Дадатковым агрумантам для іх стала арабская вайна супраць Францыі ў шэрагу французкіх гарадоў увосень 2005 г. Яны разумеюць і такі аргумант свайго лідэра: “Я прэтэндую быць прэзыдэнтам Францыі, а не галоўным чыноўнікам тэрыторыі, якой кіруе Эўразьвяз...”
Валеры Буйвал