КОБРЫН: “ДЛЯ РАСЕІ — ПАЛКАВОДЗЕЦ, А ДЛЯ НАС — ЗАБОЙЦА”

У Кобрыне пачалося будаўніцтва так званага сувораўскага праваслаўнага храму. Гэтае паведамленьне на “Свабодзе” выклікала шырокае абмеркаваньне ў Беларусі. Грамадзкае таварыства “Бацькаўшчына”, Таварыства беларускай мовы імя й Саюз беларускіх пісьменьнікаў зьвярнуліся з адкрытым лістом да мітрапаліта Філарэта — яны патрабуюць спыніць будаўніцтва храму-помніка. Аналягічныя звароты накіравалі прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму, упаўнаважанаму ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леаніду Гуляку, а таксама кіраўнікам выканаўчай улады Берасьцейскай вобласьці і Кобрына.

(Паводле радыё Свабода. Вячаслаў Кулік)