10% ДЛЯ РАСЕЙСКІХ ТУРЫСТАЎ
Аўстрыя ня хоча расейскіх алкаголікаў. 9 лютага на расейскіх тэлеканалах забілі трывогу. Папулярныя аўстрыйскія горналыжныя курорты і міністэрства турызму Аўстрыі заявілі аб усталяваньні квоты на “отдыхаюшчіх” з Расеі. У будучым у гэтых месцах іх павінна быць ня больш за 10% ад агульнай колькасьці турыстаў. Цяпер гэты адсотак складае больш за 50%.
Аднак, гэта ня значыць, што расейскія рабочыя, сяляне і акадэмічная інтэлігенцыя масава езьдзяць на лыжах у аўстрыйскіх Альпах. Не, проста кліенты з цывілізаваных краінаў больш не прыяжджаюць у Аўстрыю. Засталіся толькі “русскіе ребята” (крамлёўцы, лубянцы, кілеры, злодзеі, мафіёзы), якія шпурляюцца пачакамі крывавых даляраў, але здолелі напалохаць усіх астатніх эўрапейцаў сваім п'янствам, хамствам і агрэсіўнасьцю (яны проста паводзяць сабе “как дома”).
Аўстрыйцы палічылі за лепшае адмовіцца ад пьяных рускіх “кодлаў” і вярнуць сваю добрую славу камфортных зонаў адпачынку. Яны ўмеюць глядзець у будучыню і падлічваць страты на фоне цяперашніх нібыта шалёных прыбыткаў на ўсходніх алкашах. Эх, як замітусілася Масква! У той жа дзень па расейскіх тэлеканалах пачалі трансляваць нейкія аўстрыйскія тэлефонныя галасы пра тое, што “усё гэта не так, квоты ня будзе, мы рады бачыць у сябе расейскіх турыстаў...” Расейцы б маўчалі ў хустачку пра аўстрыйскую квоту, але пра гэта пачалі ўжо паведамляць ангельскія газэты (вось вам за атамную вайну ў цэнтры Лёндана). Цяпер маскоўскі афіцыёз (і ня толькі з турыстычнай індустрыі) актыўна выкручваецца і блытае сьляды. Але няма куды дзявацца. Пасьля нядаўняй шумнай паліцэйскай аблавы ў французкім Куршавэле, дзе спэцназ заваліў на падлогу нарыльскага мільянэра і віцэ-старшыню Маскоўскай Думы, “зачыстка” расейцаў на заходніх курортах працягваецца. Эўрапейцы стаміліся ўжо ад дэсанту маскоўскіх, піцерскіх і сібірскіх “курортнікаў”.
Янка Базыль