ПРЭС-РЭЛІЗ (СТУДЗЕНЬ 2007 Г.)

У навагоднюю ноч расейскія акупанты надзейна акапаліся ў сваіх бункерах і на базах, ашчэрыліся на навакольны сьвет гарматамі і кулямётамі. І пачалі баляваць. Акупантам пашэнціла, чачэнскія партызаны зьмянілі тактыку і ня сталі атакаваць іх, як гэта было шмат разоў у мінулыя гады. “Ребята славно погулялі”... СМІ паведамілі пра чарговыя гераічныя страты на “усталяваньні канстытуцыйнага парадку”. На гудэрмэскай базе малодшыя чыны ўпіліся да такой ступені, што самы сабе падпалілі. Згарэў камандзёр узвода.

Такіх кур'ёзных русско-православных сюжэтаў з Масквы і расейскай правінцыі даўно ўжо не паказвалі па тэлеканалах. Акцёры ў тэатральных строях жыдзенька ўтваралі “народное гуляніе на рождество” 7 студзеня. Вакол іх былі 5-6 пэнсіянэраў з унукамі і пустая прастора. Астатнія “гуляць” ня мелі жаданьня, моцы і грошай. І так па ўсей Расеі. НТВ ганарыста паведаміла пра захаваньне народных звычаяў русскімі девушкамі: “В день рождества оні гадалі на суженого...” На колькі памятаем, чараваць на Каляды, выклікаць духаў — такога звычаю не існавала ніколі. Прынята ісьці ў царкву і маліцца. Хаця вядучы прызнаўся, што “в Россіі хрістіанство і язычество всегда перплеталісь” (вось гэта праўда!). Паказалі й будынкі РПЦ. Як заўсёды, 99,9% прысутных складалі пажылыя жанчыны і малыя дзеці. Каля іх у Маскве стаялі і актыўна жагналіся прэмьер Фрадкоў і ўрадавая камарылья, а ў Істры сам Пуцін. Крамлёўскі начальнік быў апрануты ўвесь у чорнае (мабыць, удаваў “благочестіе”). Яго атачылі малымі дзяўчынкамі ў белых хустачках. Іміджмэйкеры хацелі стварыць вобраз “отца родного”. А як ні круці, выглядала ўсё, як сіцылійская мафія са сьвечкай. Што ж таварыш Пуцін ня ходзіць у РПЦ са сваёй сямьёй, дзе жонка і дочкі “отца родного”? Зразумела, што пасьля столькіх злачынстваў і забойства бесланскіх дзяцей начальніку і падначаленым страшна.

5-7 студзеня расейскія СМІ надрываліся ў гуманітарным прыпадку. Спачувалі пакаранаму ірацкім народам Садаму. Патрабавалі не караць ягоных найбліжэйшых паплечнікаў, на сумленьні якіх мільёны закатаваных людзей. “Сердобольные” маскоўцы распавядалі, якія гэта былі патрыёты і барацьбіты за арабскі сацыялізм — начальнік рэвалюцынага трыбуналу садамаўскага рэжыму, начальнік спэцслужбаў, яшчэ адзін генэрал, празваны людзьмі Хімікам за шырокае выкарыстаньне хімічнай зброі супраць паўстанцаў і мірных жыхароў. Цікава, што Масква здолела праз свае структуры мабілізаваць на гуманітарныя пратэсты тысячы крыкуноў з плякатамі, якія баранілі садамаўскіх жывадзёраў у Рыме, Парыжы і нават ЗША. Толькі ірацкіх уцекачоў, якія жывуць на Захадзе, бо здолелі пазьбегнуць гібелі ад садамаўскіх катаў, не было заўважана сярод гэтых “гуманістаў”.

Адразу ж пасьля “рождества” “Москва православная” узялася за знаёмую справу здушэньня людзей і народаў. 8 студзеня на мяжы з Грузіяй расейская ахова спыніла 80 грузавікоў, якія везьлі мандарыны ў Расею (менавіта для тых дзяцей, якімі атачылі чорнага прынца ў істрынскім саборы). Масква выставіла супраць працавітых людзей бранетэніку і кулямёты, пачала пагражаць расправай. Падобна, што пачварны спэктакль на Каўказе разыгрываецца ўжо каторы дзень дзеля таго, каб засьціць яшчэ адно злачыннае шоў — газавую вайну супраць Беларусі. Даўні прыём Крамля-Лубянкі: прыкрываць зьверства новым зьверствам.

На фоне “рождественского” пьянства шматмільённай расейскай галоты маскоўскае тэлебачаньне паказала яркі і злёгку драматычны сюжэт з Эгіпту. Там балявалі імпэрскія багацеі. І вось ім якраз “не повезло”. Цэлы дзень яны праседзелі ў аэрапорце Хургады, бо зламаўся іхны самалёт. “Не было даже туалетной бумагі!” — крычала ў тэлекамэру адна з цётак у футрах. Эгіпецкая ахова ледзь стрымлівала маскоўскую “крутізну”, якая пачала “бузіть” і кідацца на людзей. Са сьпевамі “Вставай, страна огромная, вставай на смертный бой...” маскоўскі натоўп наваліўся на групу нямецкіх турыстаў і загарадзіў ім дарогу ў іхны самалёт. А ўся праблема была ў тым, што маскоўскае начальства турыстычнай фірмы і авіячыноўнікі таксама мелі сьвяточныя вакацыі. Што ж, пад крамлёўскай зоркай і каля пірамідаў хамы яшчэ раз прадэманстравалі свой непаўторны стыль.

У Пісаньні ёсьць словы аб тым, як народ, калі адвернецца ад Бога, будзе пакланяцца жывёліне. Матушка-Русь (або “святая Русь”) сёлета прадэманстравала ўсяму сьвету сапраўдную сутнасьць сваёй “сьвятасьці”. “Рождество і новый год” ад Калінінграда да Курылаў прайшлі пад знакам сьвіньні. Сьвіньні розных кшталтаў хоркалі па расейскіх тэлеканалах, глядзелі з вітрынаў крамаў і транспарантаў па ўсей імпэрыі. Пад дэвізам “году сьвіньні” тэлевядучыя, канфэрансье і дзеды-марозы жадалі грамадзянам, а грамадзяне жадалі адзін адному, каб “сьвіньня прынесла шчасьце ў дом” і г.д. Немаўлятку Хрыста расейцы засунулі ў цёмны кут і масава пакланяліся сьвіньне. Жудасным знакам усеагульнага сатанізму стала ноч на праваслаўныя Каляды ў пасёлку Нэйра-Шайтанск Свярдлоўскай вобласьці (назва паселішча паходзіць ад цюркскага слова “Шайтан”, што азначае “Сатана”). Мясцовыя маладзёны ўварваліся ў царкву, забілі сьвятара, скралі абразы і падпалілі царкву. Паведамленьні пра гэта прагучалі па расейскіх тэлеканалах 7 студзеня адзін або два разы. Пазьней згадкі пра жудаснае злачынства назаўсёды зьніклі. Зразумела, што лубянская кантора дала каманду спыніць расповед пра “святую Русь” ва ўральскай правінцыі. Алексій ІІ з РПЦ велічна выказваўся з тэлеэкрана пра “благочестіе і благодать” ды пра “духовность”. Ён аніслоўцам не згадаў пра пакутніцкую сьмерць клірыка айца Алега з шайтанскай царквы, у якога засталіся ўдава-матушка і чацьвёра дзяцей. Зноў “отряд не заметіл потері бойца”...

Хаця газавыя перамовы паміж шклоўскім рэжымам і ягонымі маскоўскімі гаспадарамі працягваюцца, але цяпер ужо канчаткова зразумела — беларусы не памыліліся з ацэнкамі гэтага спэктакля. Перад 31 сьнежня 2006 г. і пасьля навагодніх сьвятаў Масква і шклоўская прапаганда надрываліся ў апакаліптычных пагрозах і ўзаемных абвінавачваньнях. Беларусы нават наслухаліся тэлеінтэрвію з вуліцаў беларускіх гарадоў і афіцыйных заяваў рэжыму пра “пагрозу сувэрэнітэту Беларусі з боку Расеі”, “незаконны ціск на нашу краіну з Масквы” ды пра “мы к Россіі с открытой душой, а оні нам нож в спіну...” Аднак, ніхто ня ўспрыняў усур'ёз “гераізм беларускай дэлегацыі”, якая нібыта “бараніла інтарэсы народу ў Маскве”. Усе разумелі з першага дня маскоўскай газавай атакі, што гэты спэктакль разыгрываецца паводле крамлёўскага сцэнару, а шклоўскія рэжымныя акцёры арганічна ўключаны ў крамлёўскую рэжысуру. Таму ніхто з беларусаў не пабег заліваць бочкі аўтамабільным палівам “для запасу” ды ніхто асабліва й не абмяркоўваў гэтую шумную валтузьню, разумеючы, што гэтая валтузьня Масквы і Менска — спрэчка “паміж сваімі”. Расея напалохала Заходнюю Эўропу, а заадно паказала яшчэ раз Лукашэнку, “кто тут хозяін”. Пад шум і грукат прапаганды Масква захапіла беларускую народную маёмасьць і выкруціла рукі шклоўскаму дыктатару. Дастаткова было 8 студзеня адной тэлефоннай размовы Пуцін — Лукашэнка, і ўся “героіка беларускай дэлегацыі” скончылася пшыкам. Антыбеларускі рэжым здаў Маскве усё, што Масква ад яго патрабавала. Беларусы яшчэ раз пераканаліся, што шклоўская хунта ня здольная, ня хоча і ня можа бараніць беларускія нацыянальныя інтарэсы. Гэта — падстаўная публіка, якая служыць Маскве разам з падстаўной менскай псэўдаапазыцыяй. Пры чым, Масква дэманстрацыйна падкрэсьлівала нікчэмнасьць шклоўскай афіцыйнай дэлегацыі. Тэлеканалы паказвалі, як Кабякоў і іжэ зь ім дробна тапочуць ў нейкім цёмным калідоры маскоўскага міністэрства, як “мінскіх товарішчей” на працягу гадзіны трымаюць у прыёмнай дробнага міністра. Менскіх афіцыйных журналістаў не пускалі туды, дзе свабодна хадзілі расейскія журналісты. “Нас не пустили на переговоры. Как это так можно!?” — шумелі “русскіе журналісты із Белоруссіі”. Прызнацца, беларусы ім не спачувалі — Масква ў чарговы раз паказала правінцыйным халуям іхнае месца пад лавай. Падзеі яшчэ раз паказалі, што Беларусяй павінны кіраваць беларусы, сумленныя патрыёты і адказныя спэцыялісты, а не прамаскоўская псэўдаэліта.

Газавая вайна Расеі супраць Беларусі не замінае шклоўскай “эстэтыцы” тлуміць беларускую галаву расейскай маскультурай. Па афіцыйнаму радыё у чарговы раз распавядалі пра лісты Якуба Коласа, напісаныя ім на расейскай мове. Радыёгаласы сьлёзна радваліся, што “Колас умеў па-руску”, выстаўлялі гэтыя музэйныя знаходкі як праяву “русскости”. Ня будзем зьдзіўляцца, калі ў недалёкай будучыні істінно русскіе рупліўцы ад прапаганды пачнуць расказваць “о русском литераторе Иакове Колосове, который проживал в Белоруссии”. А па афіцыйнаму БТ 10 студзеня паказалі музычны істінно русскій сюжэт з Мазыра. На сцэну выйшаў мясцовы дзіцячы ансамбль “песні і пляскі” “Зязюлечка”. На дзецях былі расейскія фальклёрныя строі і сьпявалі яны таксама не беларускую песьню А сьпявалі 12-гадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі вось што: “А я к милому пришла, я под милого легла, с ним всю ночку провела...” Рэпэртуар, безумоўна, невыпадковы. Маскоўскай гнюснасьцю акупанты ўжо абалванілі значную частку беларускай моладзі. Цяпер пад дэвізам “обогашченія велікой русской культурой” пачвары ўзяліся за беларускіх дзяцей.

Французкія ўлады клапоцяцца аб сваіх дзяцей і моладзь. 11 студзеня французкая паліцыя правяла ўдалую аблаву на лыжным курорце Куршавэль. Палісмэны накрылі расейскую банду ў складзе больш чым 20 асобаў. “Лыжнікаў” паклалі на падлогу ў бары і пачалі правяраць дакумэнты. Аказалася, што двое з іх — прыкметныя постаці расейскай палітыкі і бізнэсу: Міхаіл Прохараў, мільярдэр, які валодае нікелевымі камбінатамі ў Нарыльску, і Алег Бачароў, віцэ-спікер Маскоўскай гарадзкой думы. Аказалася, што на лыжы яны так і не ўставалі, а займаліся арганізацыяй расейскай прастытуцыі ў Францыі і суседніх краінах. Пачалося сьледства.

А Масква 11 студзеня ўдавала культурны і прыязны горад. Тэлеканалы цэлы дзень паказвалі, як на адной з цэнтральных плошчаў праводзіцца штогадовая шахматная гульня ледзянымі фігурамі паміж Масквой і Лёнданам. Лёндан у гэтым сюжэце паказалі неяк у прыцемках і збоку. А вось у Маскве сабралі ўвесь бамонд дзеля дэманстрацыі прыязных намераў. Кіраваў шоў вядомы шахматыст Карпаў, каля яго круціліся акцёр Ліванаў (вядомы ў Брытаніі выкананьнем ролі Шэрлака Холмса), перакладзены на ангельшчыну пісьменьнік Ерафееў і гімнастка-прыгажуня Кабаева. Толькі няма даверу ў лёнданцаў да маскоўскіх гульцоў. Атамная атака, праведзеная Лубянкай у лістападзе летась у цэнтры Лёндану грунтоўна вылячыла брытанскіх людзей ад прамаскоўскіх сэнтымэнтаў.

12 студзеня брытанская радыёстанцыя Бі-Бі-Сі перадала ў эфір агляд брытанскай прэсы пад тытулам “Довериться России — всё равно, что довериться шантажисту” (апублікаваны таксама на сайце рускай службы радыёстанцыі). Цытуем агляд: “Лібэральная “Independence” заяўляе, што Брытанія і Эўропа павінны “зрабіць выбар на карысьць ядзернай энэргетыкі або паставіць нацыянальную бясьпеку ў залежнасьць ад дабрадзейных адносінаў расейскага прэзыдэнта”. А гэтая залежнасьць газэце яўна не падабаецца: “Для эўрапейскай энэргетыкі залежаць ад расейскага газу — гэта тое ж самае, што перадаць вядомаму шантажысту нумар свайго банкаўскага рахунка”... “Guardian” тым часам паведамляе, што Эўразьвяз мае намер усё больш зьвяртацца да новых крыніцаў энэргіі, каб зьнізіць сваю залежнасьць ад расейскіх паставак. Пасьля гісторыі са спыненьнем перапампоўваньня расейскай нафты праз беларускую тэрыторыю “Эўразьвяз папярэдзіў Расею, што яна павінна гарантаваць надзейнасьць усіх будучых паставак у Эўропу, а інакш ёй пагражае страта энэргетычных кантрактаў і згортваньне палітычных кантактаў”.

Эўрапейскія дыскусіі на тэму расейскага шантажу адбываліся 12 студзеня пад акампанэмэнт ракетнага выбуху. Раніцай у дыпляматычны квартал Афінаў заляцела ракета і ўдарыла ў будынак амбасады ЗША ў Грэцыі. Пашкоджаны амэрыканскі гэрб на фасадзе і некалькі памяшканьняў на трэцім паверсе. Расейскія СМІ і левыя на Захадзе адразу зашумелі, што “тэракт наладзіла левая групоўка пад назвай “17 лістапада”. А грэцкая паліцыя заявіла пасьля абследваньня месца выбуху, што была выкарыстана ракета расейскай вытворчасьці. У гэтай сувязі ня трэба забывацца, што левая тэрарыстычная групоўка “17 лістапада” (утвораная ў 1974 годзе) доўгія гады дзейнічала на грошы Масквы і карысталася расейскай зброяй. Апошнім часам пра яе сталі забывацца. І вось маскоўскі шантажыст зноў рэанімуе сваю агентуру, каб паказаць Захаду “кто тут хозяін”.

У 1950-я гады быў такі гімн з-пад транспаранта “За вечную дружбу советского и китайского народов”: “Сталин и Мао слушают нас... Алеет Восток...” Прапагандысты-камісары надрываліся перад публікай: “Товарищи, у нас триста дивизий, у китайских товарищей ещё четыреста дивизий, мы покажем капиталистам!” Для цывілізаванага сьвету (ды і для самых падсавецкіх народаў) сапраўды існавала сьмяротная пагроза салідарнай бальшавіцкай катастрофы. Але скора ўсё скончылася. На кітайска-савецкай мяжы разгарэліся лютыя баі, загучалі ўзаемныя праклёны ў здрадзе істінному коммунізму... Праз 50 гадоў трэба даставаць з пыльных закуткоў сталінска-мааісцкія транспаранты, развучваць былыя гімны. 12 студзеня дэлегацыя ЗША вынесла на абмеркаваньне Рады Бясьпекі ААН рэзалюцыю аб антынародных рэпрэсіях дыктатарскага рэжыму ў М'янмар (так вайсковая хунта называе цяпер Бірму), прапануючы эканамічныя і палітычныя захады супраць рангунскай хунты. Але са сваіх месцаў салідарна ўскочылі прадстаўнікі Расеі і Кітаю. Расеец Чуркін зашумеў, што ўрад Бірмы сваёй палітыкай “не пагражае зьнешняму сьвету”. Кітаец гукнуў, што амэрыканская рэзалюцыя зьяўляецца “умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Бірмы”. Рэзалюцыя правалілі. Зьнішчальнікі падуладных народаў з Масквы і Пэкіну зноў аб'ядноўваюцца ў антычалавечай справе, вядуць рэй у арганізацыі антыдэмакратычнага, антынароднага хаўрусу. Але (мяркуючы па былых падзеях) ці на доўга гэты чарговы бандыцкі альянс?

Гэбэ прызямлілася на полюсе. 13 студзеня расейскія тэлеканалы зноў круцілі рэклямны ролік пра посьпехі лубянскай канторы. Паводле сцэнару, сумесная дэлегацыя Дзярждумы і ФСБ прыляцела на самалётах у Аргентыну, а адтуль “на верталётах ФСБ прыбыла ў Антарктыду, непасрэдна на Паўднёвы полюс”. Камандваў апэрацыяй начальнік ФСБ Патрушаў. Ён шмат усьміхаўся, дэманстраваў “человеческое ліцо і спортівные достіженія” сваёй канторы і “был весел”. Такія выбрыкі знаёмыя найстарэйшаму пакаленьню беларусаў і іншых постсавецкіх людзей, якія памятаюць жахі калектывізацыі і 1937 года. Дамінаваньне рамантычнага вобразу чэкіста ў публічным жыцьці і інфармацыйнай прасторы ў часы Ягоды-Яжова-Бэрыі было нормай, такім чынам Крэмль-Лубянка натхнялі савецкі народ на канцлягерны працоўны подзьвіг і зьнішчэньне “ворагаў народу”. Цяперашняе стварэньне цукеркі з таталітарнай спэцслужбы, якая захапіла ўладу ў калясальнай імпэрыі, павінна напаўняць трывогай душы людзей і народаў.

14 студзеня крамлёўскія іміджмэйкэры папраўлялі імідж Расеі ў Лёндане. У самым цэнтры горада яны арганізавалі традыцыйны фэстываль “Русская зіма”. Панаставілі эстрадаў і шапікаў, выпусьцілі расейскую папсу, дзеда-мароза, балалайкі і валёнкі. Прадавалі боршч па 3 фунты. Але іміджапэрацыя правалілася з грукатам. Нават тэлевядучы расейскага НТВ прызнаў, што “на фэстываль лёнданцы не прышлі, а публіку складалі расейцы з лёнданскай дыяспары” (мы памятаем, што іх у Лёндане больш за 200 тысячаў). Мабыць людзі апасаліся, каб усходнія дабрадзеі не падсыпалі ім у боршч талія або палёнія-210. А ў прынцыпе лёнданцам брыдка было зьяўляцца на скоках, арганізаваных імпэрыяй, якая зусім нядаўна правяла ў іхным горадзе забойчую атамную атаку. На наступны дзень чарговую заяву ў Лёндане зрабіў А. Гольдфарб, сябра забітага ФСБ А. Літвіненкі. Ён высьмяяў спробу расейскай пракуратуры прыслаць у Лёндан сваю сьледчую групу дзеля апытаньня сьведкаў па справе Літвіненкі. “Гэта ёсьць хітры манэўр Масквы, сапраўдная піяракцыя ФСБ. Але ўсе ведаюць, хто забіў А. Літвіненку”. — сказаў журналістам А. Гольдфарб.

У Санкт-Пецярбурзе расейскія фашысты цяжка паранілі антыфашыста. Малады чалавек Іван Елін, вядомы антыфашыстоўскімі поглядамі, вяртаўся дахаты пасьля гуманітарнай акцыі на карысьць бедных. На яго напалі “русскіе ребята” і нанесьлі больш за дзесяць нажавых ранаў, юнак знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі. Вуліцы расейскіх гарадоў усё больш нагадваюць Нямеччыну 1920-30-х гадоў. У гэтай сувязі няхай “скептыкі” пачытаюць артыкул Зянона Пазьняка “Небясьпека расейскага фашызму”. Артыкул зьмешчаны на старонцы “Беларускай Салідарнасьці”, а таксама на старонцы pbpf.org. Цікава, што ўпершыню за апошнія гады газэта “Нар. Воля” надрукавала палітычны артыкул Зянона Пазбняка і менавіта пра расейскі фашызм (11 студзеня 2007 г.). Але “істінные демократы” не маглі проста пазнаёміць чытачоў з аналітыкай аўтарства сп. Пазьняка. Пад тэкстам артыкула яны падвесілі ў паўтары разы большыя па аб'ёму “камэнтары спэцыялістаў”. Забясьпечыла камэнтары вядомая спэцыялістка па брудных справах М. Коктыш. А “камэнтатары” проста вартыя адзін аднаго. С. Касьцяна, вядомага неадукаванага бальшавіка-цемрашалу мы цытаваць ня будзем. Таксама як і В. Ухналёва, дырэктара Фонду інтэграцыі Беларусі і Расеі. Хітранька выказаўся Ул. Лабковіч, юрыст з псэўда-БНФ Вінцучка Вячоркі: “Прыпісваць сёньняшнюю беларускую апазыцыю да нейкіх “маскоўскіх праектаў” памылкова...” З той жа вінцукоўскай груповачкі падала голас Т. Ваніна: “Расея — наша суседка. І ад гэтага факта нам нікуды ня дзецца. І калі ты сапраўдны палітык, то мусіш будаваць адносіны з усімі краінамі, нават калі іх кіраўніцтва цябе нечым не задавальняе”. Для гэтай публікі расейскага фашызму не існуе, а думкі сп. Пазьняка і іншых беларускіх патрыётаў пра небясьпеку расейскага фашызму — “навязьлівая ідэя”. Цікава атрымліваецца: нават на афіцыйных расейскіх тэлеканалах і ў газэтах абмяркоўваецца “апошняе злачынства фашыстаў у Пецярбурзе”, а для гэтай публікі і яе газэты “такой зьявы не існуе”.

Ярмошына пахваліла псэўдаапазыцыю. У разгар чарговай рэжымнай фальшыўкі пад назовам “мясцовыя выбары” 14 студзеня а 15 гадзіне яна зьявілася на БТ і прызналася, што ў Менску назіраецца праблема з кворумам на выбарчых участках, зьявіліся ня больш за 37% выбарцаў. “Всё хорошо только в Мірошніченковском округе століцы, там прішло уже более 50% ізбірателей...” У Мірашнічэнкаўскай акрузе балатаваўся вядомы В. Вячорка. Падпісваўся абрэвіятурай “Партыя БНФ”, ягоныя таварышы раскідвалі агіткі па паштовых скрынях пра “незалежнасьць і справядлівасьць”. Кандыдат нават даў канцэрт “беларускіх выканаўцаў” на адной з мясцовых пляцовак. Падстаўныя, прышчэпленыя да антыбеларускага рэжыму псэўдафронтаўцы, мабыць, здолелі падмануць некаторых людзей. Тыя так зазывалі іх “за справядлівасьць”, што многія і пайшлі на выбарчы фарс. Можа В. Вячорку цяпер мэдаль дадуць — “За заслугі перед режімом”. Фарс працягнуўся й пасьля “галасаваньня”. Нават вялікі А. Лебедько карцінна зняў сваю кандыдатуру за два дні да 14 студзеня. В. Вячорка “пошёл до конца”. Нават пасьля ганебных падтасаваных “вынікаў галасаваньня” ён выступіў на Радыё Свабода з гнеўнай прамовай: “Я буду дамагацца праз суд выпраўленьня гэтай несправядлівасьці!..” Гэта выглядала так сьмешна і недарэчна, што прамова “апазыцыянэра” правісела на старонцы Свабоды ўсяго некалькі гадзінаў і зьнікла.

18 студзеня НТВ паказала сюжэт з нагайкамі і лампасамі з Арэнбурга. Там разгортваецца казацкі канфлікт. У арэнбургскага казацтва (створанага, як і ўсе астатнія “казачкі” пад патранажам КГБ-ФСБ) цяпер два атаманы, якія ўзаемна праклінаюць адзін аднога і спрабуюць перахапіць уладу над “войскам”. Атаман Нікалаеў шуміць, што канкурэнтны атаман Глухоўскі “сядзіць у Маскве” і не займаецца справамі. Бадзёрыя дзядзькі ва ўніформах і з мэдалямі вядуць нарады пад партрэтамі цара Міколкі І Крывавага і Пуціна. Эклектычны спэктакль арганічна ўпісваецца ва ўсеагульнае шоў, якое разгортваецца на прасторах матушкі-Русі. Вельмі пажадана, каб яны дзялілі свае нагайкі, чубукі, скіпэтры і дзяржавы без удзелу беларусаў.

У савецкіх календарах 21 студзеня называўся “ленінскім днём” і фарбаваўся ў чорнае. У 1924 годзе ў гэты дзень памёр стваральнік ленінізму і выратавальнік расейскай імпэрыі. Цяпер гэтую дату адзначаюць выключна камуністы і яшчэ адна катэгорыя “трудяшчіхся” — а менавіта стукачы. Ужо з раніцы па вуліцах беларускіх гарадоў і мястэчак пачалі бегаць крэпенькія дзядзькі з пакетамі. У пакетах — рытуальныя “бутылочка і закусочка”. Яны зьбіраюцца ў каго-небудзь са “сваіх”. Настальгіруюць па мінулым, але ня толькі. Паўпадпольныя сходкі агентурнага рэзэрву праводзяцца дзеля падтрыманьня гатоўнасьці. У гэтых паўфармальных структурах рэй вядуць расейскія асаднікі, у асноўным адстаўныя афіцэры. Многія зь іх і цяпер сядзяць на “ответственной работе”: у аддзелах кадраў (перабіраюць картатэкі з беларусамі), на прахадных і ў ахове міністэрстваў і прадпрыемстваў. Многія пасьпяхова займаюцца антыбеларускім бізнэсам і антыбеларускай палітыкай. Вядома, што ў балтыйскіх рэспубліках жыцьцё акупантаў-стукачоў зрабілася сумным ва ўмовах нацыянальных дэмакратычных дзяржаваў. У Беларусі ва ўмовах шклоўскага рэжыму яны пачуваюцца элітай. Але вечна так ня будзе.

Маскоўскія фашысты зьдзейсьнелі чарговае злачынства. 21 студзеня на вуліцы “русскіе ребята” напалі на падлетка і зарэзалі яго. Матывы зразумелыя. Армянін Артур Марцірасян жыў з сямьёй у Маскве, вучыўся ў сёмай клясе маскоўскай школы. Што там нядаўна пісалі ў “Нар. Волі” вінцучкі? — “расейскі фашызм — гэта навязьлівая ідэя Зянона Пазьняка...” Падстаўную псэўдаапазыцыю трэба было б носам тыцнуць у крывавую Маскву. Можа быць і зразумелі б нешта.

Пра сапраўдную сутнасьць дзеяньняў у Маскве “няўступлівай беларускай дэлегацыі”, а таксама пра сутнасьць прамаскоўскай псэўдаапазыцыі (Мілінкевіч-Калякін, Лебедько, Вячорка і інш.) яшчэ раз паведаміла руская служба “Голасу Амэрыкі” 11 студзеня сёлета. Служба ўзяла інтэрвію ў кіраўніка расейскіх і эўразійскіх праграмаў Фонду “Наследіе” Арыеля Коэна. Цытуем інтэрвію, прысьвечанае апошняму “газаваму канфлікту” паміж Масквой і Менскам:

“ — Что побудило Россию прекратить субсидирование своего верного союзника?

А. Коэн: — На повестке дня России стояло присоединение Беларуси. Лукашенко был вызван в Москву и вёл об этом переговоры с Путиным, но они не договорились. Москва решила, что “фантомные боли империи” — это, конечно, хорошо, но своя труба ближе к телу, и пора брать контроль газопроводную систему Беларуси, чего “Газпром” давно уже хотел. Началась тарифная война. Но мои источники говорят, что этим дело не ограничится, и Россия сделает всё возможное, чтобы избавиться от Александра Григорьевича.

— Готова ли Россия идти до конца в этом конфликте?

А. Коэн: — Ну, может быть не настолько, чтобы послать танки оккупировать Беларусь — это вызовет слишком большой международный скандал. Но, используя терминологию администрации Буша, речь идёт о “смене режима” в Минске. И контакты между Кремлём и белорусской оппозицией существуют уже давно”.

Такім чынам — мілінкевічы-вінцучкі замест расейскіх танкаў. Падступныя “кантакты з Крамлём” за плячыма беларускага народу гэтая публіка мае ўжо даўно. Чым жа адрозьніваюцца тады ад шклоўскага рэжыму гэтыя прамаскоўскія “апазыцыянэры”? А нічым. Хіба толькі тым, што яны — за “союз с Россіей без Лукашенко”. Нацыянальна-дзяржаўная здрада гэтай публікі даўно ўжо не зьяўляецца сакрэтам нават для амэрыканскіх назіральнікаў.

22 студзеня Радыё Свабода паведаміла пра аднаго з удзельнікаў праграмы навучаньня беларускіх студэнтаў у Польшчы. “Свабода” можа б і не паведамляла пра гэты факт, але пра яго шырока паведамілі ўжо польскія СМІ. 20-гадовы студэнт з Гомлі (сябра АГП) Уладзіслаў Міхайлаў заявіў публічна, што перад выездам у Польшчу яго завербавала КГБ РБ (такая катэгорыя “сотруднічества с органамі” ў народзе называецца “стукач”, а ў чэкістаў “сексот”). Што ж, сьмелы ўчынак маладога чалавека трэба толькі вітаць. Нават польская прафэсура, якая курыруе беларускую студэнцкую праграму сказала, што разьлічвала на снаходжаньне сярод студэнтаў “ад Мілінкевіча” агентаў КГБ. У сувязі з падзеяй трэба нагадаць некалькі рэчаў беларускай моладзі і ўсім грамадзянам. Па-першае, адмаўляйцеся ад “нефармальных” сустрэчаў і размоваў з прадстаўнікамі КГБ (або ФСБ). Закон на вашым баку. Яны ня маюць права вербаваць вас, пагражаць вам, падкупляць вас і г.д. Паводле Закону, КГБ можа запрасіць вас у свае апартамэнты толькі афіцыйнай позвай, прысланай па пошце на ваш адрас. У позве павінна быць указана вашае імя, а таксама подпіс, пасада і імя таго з КГБ, хто вас выклікае. Вельмі важна, каб было пазначана, па якой справе вы праходзіце (з указаньнем артыкула Закону) і ў якасьці каго (напрыклад, сьведкі). Усё астаняе, — тэлефанаваньні (“нам нужно с вамі встретіться і поговоріть”), візыты на месца вашай працы і вучобы (напрыклад, размовы з КГБ у кабінэце дэкана) або прыставаньне чэкіста на вуліцы (“у меня к вам есть пару вопросов”) — гэта ўсё незаконна. Так яму, чэкісту, пра гэта й кажыце: “Я з вамі размаўляць ня буду, выклікайце мяне ў сваё ГБ позвай”. Калі не адчэпіцца, то вы маеце права зьвярнуцца на яго ў суд. Ніколі не пагаджайцеся “сотруднічаць” з імі. Вас пасадзяць на гэты кручок на ўсё жыцьцё, не парушайце Закон разам з імі. Нават калі вы праявілі разгубленасьць і чэкіст лічыць, што вы “працуеце на яго”, то ніколі не позна адмовіцца і запатрабаваць, каб яны адчапіліся ад вас і пакінулі ў спакоі. КГБ больш за ўсё баіцца адкрытасьці, галоснасьці і праўды. Расказвайце як мага большай колькасьці асобаў, што да вас прыстае КГБ, што вас вербуюць, што вы ня хочаце быць стукачом. Ня бойцеся. Няхай чэкіст падумае, што вы — “дурак”, і адстане ад вас. Вельмі важна нішто ім не падпісваць. Але ў любы момант вы можаце публічна заявіць пра факт незаконнай вербоўкі, запалохваньня вас, вымушэньня з боку КГБ — Закон на вашым баку.

У Маскве РПЦ раздавала 22 студзеня мэдалі “За духовность”. Алексій ІІ нагадваў пра адзінства славянскіх народаў і дапускаў да ручкі мэдалістаў. Сьпявалі сэмінарысты, а ў групе ўзнагароджаных жагнаўся сваімі пухлымі пальцамі Мілер, начальнік расейскага “Газпрому”. Ён таксама атрымаў патрыяршы мэдаль. У сваім выступе Мілер казаў пра “помошчь і взаімовыручку православных народов”. Казаў: “Я і в дальнейшем буду служіть едінству православных народов...” І рабіў жэсты сваімі пухлымі пальцамі. Менавіта гэтымі рукамі ўсяго пару тыдняў таму гэты Мілер закруціў вэнціль і пачаў заціскаць на шыі суседняга народу газавую пятлю. Дык вось якая ў іх “православная духовность”, што ж яны не паспачувалі праваслаўным беларусам? Цяпер за здушэньне беларусаў мэдалькі раздаюць.

Усё ж карысна чытаць часам “незавісімую прессу” РБ. Напрыклад, газэта “Свободные новости плюс” (за 10.01.2007 г.). Там зьмешчана даволі шчырае інтэрвію з Алегам Манаевым, які называе сабе доктарам сацыялягічных навук і “незавісімым экспэртам”. Пра што ж расказвае чытачам гэты менскі “незавісімый”, адданасьць якога лубянскай канторы і дзеяньне на шкоду Беларусі даўно ўжо зразумелі беларусы? Цытуем ягоныя цікавыя прызнаньні: “Если называть вещи своими именами, то налицо очевидный раскол демократических сил... Есть и Александр Войтович, и Михаил Маринич, и Владимир Парфенович, и другие известные политические и общественные деятели, за которыми нет реальных структур, но есть большой авторитет как на Западе, так и в России... Расчёт на поддержку России как со стороны Милинкевича, так и Козулина себя не оправдал. Напомню, что Милинкевич свой первый визит в качестве единого кандидата от демократических сил нанёс в Москву, а не на Запад, а Козулин вообще позиционировал себя как человек с особыми связями в российской элите”. Цікава, а калі за названымі “ізвестнымі політіческімі деятелямі” няма рэальных структураў, то якія ж яны “деятелі”? Можа ім было б лепш сесьці за напісаньне мэмуараў пад тытулам “Мой авторітет в Москве”? Але А. Манаеў ня проста “здае” сваіх паплечнікаў па рускай палітыцы ў Беларусі. Ягоны намер, хутчэй, іншага кшталту. Такім спэцам і тым, хто стаіць за імі, вельмі важна, каб у беларускім грамадзтве служэньне інтарэсам чужой дзяржавы (Расеі), “особые связі” у імпэрскіх колах, якія намагаюцца зьнішчыць нашу краіну — уся гэта здрада і прадажніцтва былі б прыняты як нармальныя палітычныя рэаліі, а можа быць нават як сьвецкі бонтон. Каб беларусы пад кіраўніцтвам гэтых “деятелей” масава ўключыліся б у дабраахвотную русіфікацыю самых сабе, сваёй дзяржавы і сваёй будучыні.

А. Манаеў працягвае: “Прежде всего, речь о том, чтобы вести мобилизацию несогласных не столько на уровне идейно-политических ценностей, сколько на уровне актуальных установок и повседневного поведения”. Вось яно адкуль узялося: джынсовыя порткі на дручку замест сьвятога нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, бязглуздыя мобы-шмобы замест патрыятычных акцыяў пад беларускімі лёзунгамі і беларускай сымволікай. Мілінкевічы-вінцучкі-манаевы і іншыя даўно спрабуюць вызначыць для нас “уровень”, рэгулярна агучваюць свае “актуальные установкі”: иди на выборы и скажи своё НЕТ диктатуре, читай наши листовки по-русски, чтобы понятно было і г.д. Адсюль іхнае “поведеніе”: марши за лучшую жизнь замест змаганьня за Бацькаўшчыну, паходы на бангалорскае балота ў Менску і хлусьлівае піліканьне пра “союз с правымі сіламі Россіі” замест антыімперскай дзейнасьці. Але марныя намаганьні фальшывых балбатуноў з псэўдпаапазыцыі, якія прыслугоўваюць Маскве. Ад іх ужо адвярнуліся людзі. Фальшыўка ня можа існаваць вечна.

25 студзеня расейская моладзь адзначае “Тацьцянін дзень”, нефармальнае сьвята студэнцтва і ўсіх юных. Сёлета да мерапрыемстваў ва ўнівэрсітэтах актыўна падключылася РПЦ. Нават сам Алексій ІІ прыехаў у МГУ і веў службу ў атачэньні рэктарата. Позна ўвечары ягоныя лубянскія калегі арганізавалі ў тым жа МГУ магутны выбух у галоўным інтэрнаце. Завалілася сьцяна і лесьвічны пралёт. На шчасьце ніхто ня быў паранены. Гэта ўжо каторы выбух у галоўным ВНУ імпэрыі. “Сьвяточны салют”, безумоўна, вызначыць далейшы этап таталітарнага зацісканьня ўнівэрсітэцкай моладзі, якой баіцца крамлёўская ўлада.

А ў цэнтры Масквы пуціністы сабралі некалькі тысячаў маладых асобаў і наладзілі карнавал з пераапрананьнем. Юнакам і дзяўчатам напялілі на галовы стальныя каскі савецкай арміі, накінулі на плечы бутафорскія плашчы і шынялі. Натоўп трымаў некалькі расьцяжак “Мы живой памятник тебе” і ўдаваў “суровасьць”. Такім чынам маскоўцы пагражалі Эстоніі, народ якой пачаў пазбаўляцца ад манумэнтаў расейскай акупацыі.

У той жа дзень у Астрагожску Варонежскай вобласьці скончыўся суд над маладымі фашыстамі. “Русскіе ребята” 13-16 гадоў прызналіся на судзе, што актыўна чыталі расейскую фашыстоўскую літаратуру і сайты ў інтэрнэце. Адтуль яны даведаліся, што каб “стать настояшчім патріотом”, трэба забіць нярускага. Яны доўга сачылі за мясцовым 34-гадовым вьетнамцам, які даўно жыў з расейскай жонкай і іхнымі дзецьмі ў расейскай правінцыі. А летась напалі на яго і па-зьверску забілі. Траіх з “патріотов Россіі” суд вызваліў ад крымінальнай адказнасьці, бо на момант зьдзяйсьненьня злачынства ім было менш за 14 гадоў. Астатнія чацьвёра забойцаў атрымалі сымвалічныя выракі ад сямі да чатырох гадоў турмы (да першай амністыі на “день національного едінства”). Фашызм у Расеі маладзее.

26 студзеня ва Уладзівастоку судзілі афіцэраў марской пяхоты з мясцовага гарнізону ў мястэчку Славянка. Пяцёра маладых афіцэраў на працягу шэрагу гадоў зьдзекваліся (“выхоўвалі”) маладых матросаў: білі іх рукамі, нагамі і рознымі прадметамі, тапталі нагамі, білі галавой аб сьценку і г.д. Пакуль прысуд вынесьлі адному з афіцэраў: тры гады турмы і пазбаўленьне вайсковага званьня. журналіст прасунуў у судовую клетку мікрафон і спытаў у афіцэра, чаму той біў маладых. “Выхавацель” адказаў: “Матросы оборзелі совсем...”

27 студзеня ў швайцарскім Давосе ўся міжнародная фінансава-прамысловая канфэрэнцыя слухала байкі ад крамлёўскага госьця. Д. Мядзведзеў, першы нам. прэм'ера РФ, паабяцаў рэзка павысіць здабычу нафты ў Расеі. “Мы догонім Саудовскую Аравію!..”—імпэтна гукаў ён. Раней крамлёўцы арыентаваліся на Амэрыку (“Обгонім і перегонім!”), потым “апусьціліся” да Партугаліі (якую зьбіралі дагнаць праз 20 гадоў). Цяпер вось кінуліся сьледам за радзімай прарока Магамэта. Цікава, а хто будзе пампаваць “чорнае золата” пасярод сібірскай мерзлаты? Можа Мядзведзеў з дорогімі москвічамі пераселіцца ў дзікі край і возьмецца за лом і рыдлёўку? Нешта ня верыцца... Каб выжыць імпэрыі, Крэмль павінен вярнуцца да царска-сталінскай практыкі высяленьня цэлых народаў у месцы, дзе немагчыма жыць. Зразумела, што першымі на чарзе зьяўляюцца беларусы, якім тлумяць галаву з “союзным государством”. У нас не пытаюцца. І мы ня будзем распытваць захопнікаў, дыскутаваць з імі. Поста будзем гнаць іх з нашай зямлі.

Уноч на 28 студзеня дорогіе москвічі прынялі фашыстоўскую эстафэту ад ребят з варонежскага Астрагожску. На вул. Усурыйскай быў знойдзены труп мужчыны азіяцкай зьнешнасьці ў вопратцы прыбіральшчыка. Яго забілі 20 нажавымі ўдарамі ў плечы. Вядома, што без рабоў, якія працуюць на будоўлях, прывозяць у сталіцу імпэрыі тавары і харчы, прыбіраюць сьмецце, Масква на працягу некалькіх дзён ператварылася б у шматмільённы агідны, галодны і брудны сьметнік. Расейскі Вавілон трымаецца на працы няшчасных людзей, айчыны якіх абрабавалі і разграмілі маскоўскія акупанты. Зьдзек і забойства — вось тыповая плата рабам за працу на імпэрскіх злодзеяў.

29 студзеня атрымала працяг справа атручана чэкістамі А. Літвіненкі. Швайцарэц Луцыюс Вільдхабэр, былы старшыня Эўрапейскага суду па правах чалавека, выступіў з публічнай заявай. Суддзя заявіў, што таксама быў атручаны лубянцамі. У кастрычніку 2006 г. Вільдхабэр наведаў Маскву, дзе сустракаўся з афіцыйнымі прадстаўнікамі Расеі. Пасьля вяртаньня ў Стразбург ён і ягоны сакратар літаральна зьляглі ад невядомай хваробы. Здароўе суддзі было настолькі падарвана, што ён вымушаны быў папрасіцца ў адстаўку. Замах на сваё жыцьцё швайцарэц тлумачыць тым, што ў Стразбурзе разглядаецца вельмі шмат справаў па грубых парушэньнях правоў чалавека ў Расеі. Вось Расея і прадэманстравала яму, каб “ня лез не ў свае справы”. Шаноўныя заходнія дыпляматы і праваабаронцы, ня езьдзіце ў Маскву, ня пійце гарбату з чэкістамі. Беларусы ўжо даўно папярэджвалі вас, што ў Расеі пануе фашызм, што ня трэба заклікаць нас “ісьці да дэмакратыі праз Расею”. Вам ня верылася...

На працягу апошніх гадоў на ўсёй тэрыторыі Беларусі разгортваецца экспансія расейскай маскультуры (квазікультуры або папсы). Ня толькі ў сталіцу і абласныя цэнтры, а нават у Івацэвічы, Пухавічы і Жлобін рэгулярна накіроўваюцца дэсанты ў справе “обогашченія велікой русской духовностью”. Беларускія таленты ня маюць магчымасьці разьвівацца і дэманстраваць сваю творчасьць, нашы фальклёрныя і эстрадныя гурты (якія працуюць на беларускай мове і на аснове нацыянальнай традыцыі) адсунуты рэжымам на ўзбочыну, большасьць насельніцтва краіны ня ведае, што такое тэатр на беларускай мове. Паўсюль расейская халтура, тандэтнае, нізкапробнае галёканьне “пад фанеру” (пад фанаграму), расейскія тэтральныя выступы ў агромністых залях, дзе ня чуваць акцёраў і г.д. Аказалася, што халтура да таго ж гаспадарыць на нашай зямлі ў адкрыта мафійных, крымінальных формах. Нават рэжым агаломшаны маштабамі гэтай злачыннай зьявы. 29 студзеня ў Магілеве скончыўся працэс над адным з арганізатараў “духовності”. Худрук магілеўскай філармоніі Уладзімір Браілоўскі атрымаў 9 гадоў турмы за мафійныя справы і карупцыю ў канцэртным бізнэсе. Ён і ягоныя структуры маніпулявалі вялікімі сумамі грошай, выплочвалі расейскай папсе шалёныя ганарары, яшчэ не прадаўшы квіткі на канцэрты, разам з гасьцямі з Усходу раскрадалі грошы. Можа пасьля пакараньня магілеўскага эстраднага мафіёзы спыніцца шалёная русіфікацыя нашага культурнага жыцьця? Але мяркуючы па афішах ў нашых гарадах, змрочны наступ на нашу культуру ўзмацняецца з кожным днём.

У Маскве замітусіліся тараканы. Не, яшчэ не пачалася санапрацоўка змрочных (нягледзячы на ўсю пазалоту) крамлёўскіх апартамантаў. Падзеі адбываюцца па-за межамі Расеі. А крамлёўцам усяроўна страшна. Справа ў тым, што ўрад ЗША распачаў кансультацыі з урадамі Чэхіі і Польшчы ў пытаньні разьмяшчэньня на тэрыторыі гэтых краінаў амэрыканскіх вайсковых базаў. На базах будзе ўсталявана высокатэхналягічная зброя, гэтак званы “антыракетны шчыт”, які прыкрые ад варвараў з Усходу чалавечую цывілізацыю. Кіраўніцтва і большасьць насельніцтва гэтых краінаў — за. Амэрыканцы дыпляматычна тлумачаць, што “шчыт разьлічаны на абарону ад арэсіўных памкненьняў з боку Ірану і Паўночнай Карэі”. Але маскоўскія спэцы (знаёмыя нам па антыбеларускіх ненавісьніцкіх заявах і правакацыях) залемантавалі: “Корея с Ираном далеко! Мы-то понимаем, что это они от нас отгораживаются. Как они посмели!..” Аднак, яны здагадлівыя... Здагадаліся й мы, што Крэмль-Лубянка разумеюць толькі сілу, выключна сілу (“Москва слезам не веріт”). Пуціністы ўжо на працягу шэрагу гадоў скалочваюць на Усходзе новы “лагерь” з экзатычных краінаў: Кітай, Іран, Паўночная Карэя, — супрацьпастаўляюцца Амэрыцы і Эўропе, камандуюць міжнародным тэрарызмам. І вось цяпер яны разгубіліся і залемантавалі, бачачы, як ад іх бароняцца былыя падначаленыя па “соціалістіческому лагерю”. Беларусь воляй шклоўскага марыянэткавага рэжыму застаецца паміж “шчытом” і агрэсіўнай, дзікай Масквой. Дык што, як казаў шклоўскі начальнік, “будем умірать за Россію”? Пара ўжо беларусам зразумець, што адбываецца навокал, ды перастаць прыкрываць сабой гэбоўскую Расею.

На прыканцы студзеня пачуліся крыкі і лёзунгі з штаб-кватэры групоўкі псэўда-БНФу. Радыё Свабода ярка апісала нам, як адзін за адным выступоўцы-вінцучкі казалі пра неабходнасьць адысьці ад Мілінкевіча, пайсьці ўласным шляхам і г.д. Як распавялі сьведкі падзеяў, вельмі імпэтна выступіў П. Садоўскі. Экс-дыплямат казаў: “Колькі можна? За апошнія гады мы падтрымліваем розных лідэраў: то Чыгіра, то Ганчарыка, то Мілінкевіча. Можа трэба адкарміць ды вырасьціць свайго?!” Што ж здарылася ў лягеры “адзіных дэмакратаў”? Зусім нядаўна ўсе яны былі, як той казаў — “блізнецы-братья”. Можна было лагатып рабіць з накладзенымі адзін на адзін прафілямі мілінкевічаў-вінцучкоў, паводле некалі папулярнага “галавасьціка” ленін-маркс-энгельс. І раптам — “сваім шляхам”. Ніхто ўжо не хавае факт поўнай дыскрэдытацыі ўсьмешлівага і гутапэрчавага Мілінкевіча, які нічога, акрамя сьмеху, не выклікае, асабліва ў змагарнай моладзі. Але рэжым і прысьцёбнутая да яго псэўдаапазыцыя добра разумеюць, што трэба арганізаваць чарговы тупік для маладых беларусаў. Вось гэтую функцыю й бяруць на сябе спэцы па “адкормцы” лідэраў. Да таго ж і гранцікі падзеляць на яшчэ адну, дадатковую “апазыцыйную” кантору.

Янка Базыль