“НЯ ПІЙЦЕ ГАРБАТУ З МАСКОЎЦАМІ”
29 студзеня атрымала працяг справа атручаньня чэкістамі А. Літвіненкі. Швайцарэц Луцыюс Вільдхабэр, былы старшыня Эўрапейскага суду па правах чалавека, выступіў з публічнай заявай. Суддзя заявіў, што таксама быў атручаны лубянцамі. У кастрычніку 2006 г. Вільдхабэр наведаў Маскву, дзе сустракаўся з афіцыйнымі прадстаўнікамі Расеі. Пасьля вяртаньня ў Стразбург ён і ягоны сакратар літаральна зьляглі ад невядомай хваробы. Здароўе суддзі было настолькі падарвана, што ён вымушаны быў папрасіцца ў адстаўку. Замах на сваё жыцьцё швайцарэц тлумачыць тым, што ў Стразбурзе разглядаецца вельмі шмат справаў па грубых парушэньнях правоў чалавека ў Расеі. Вось Расея і прадэманстравала яму, каб “ня лез не ў свае справы”.
Шаноўныя заходнія дыпляматы і праваабаронцы, ня езьдзіце ў Маскву, ня пійце гарбату з чэкістамі. Беларусы ўжо даўно папярэджвалі вас, што ў Расеі пануе фашызм, што ня трэба заклікаць нас “ісьці да дэмакратыі праз Расею”. Вам ня верылася...
Янка Базыль