“ФАШЫЗМ У РАСЕІ МАЛАДЗЕЕ”

25-га студзеня ў Астрагожску Варонежскай вобласьці скончыўся суд над маладымі фашыстамі. “Русскіе ребята” 13-16 гадоў прызналіся на судзе, што актыўна чыталі расейскую фашыстоўскую літаратуру і сайты ў інтэрнэце. Адтуль яны даведаліся, што каб “стать настояшчім патріотом”, трэба забіць нярускага. Яны доўга сачылі за мясцовым 34-гадовым вьетнамцам, які даўно жыў з расейскай жонкай і іхнымі дзецьмі ў расейскай правінцыі. А летась напалі на яго і па-зьверску забілі. Траіх з “патріотов Россіі” суд вызваліў ад крымінальнай адказнасьці, бо на момант зьдзяйсьненьня злачынства ім было менш за 14 гадоў. Астатнія чацьвёра забойцаў атрымалі сымвалічныя выракі ад сямі да чатырох гадоў турмы (да першай амністыі на “день національного едінства”). Фашызм у Расеі маладзее.

Янка Базыль