“ЦІ НЕ СТРАШНА ГРАМАДЗЯНАМ ЗА СВАІХ ДАЧОК?”

25 студзеня 2007 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша пра маштабную спэцапэрацыю, праведзеную італьянскай паліцыяй па ўсёй краіне. За адну ноч у рамках апэрацыі пад крыптонімам “Спартакус” паліцыя арыштавала 784 “падозраныя асобы”: альфонсаў, прастытутак, гандляроў “жывым таварам”. Сьледства атрымала таксама зьвесткі аб яшчэ 1311 асобах, якія зьвязаны з мафійнай сеткай прастытуцыі ў Італіі. Шмат затрыманых прастытутак паходзяць з Афрыкі. Але большасьць дзяўчат прывезены з Усходняй Эўропы. Некаторыя з іх былі куплены ў сваіх краінах “па 200 эўра”.

Наш камэнтар: Вядома, што СМІ РБ (язык не паварочваецца назваць іх беларускімі) наўрад ці адрэагуюць на гэтыя драматычныя зьвесткі. У іх ёсьць праблемы “поважней”. Мы ўжо пісалі на старонцы pbpf.org, што ўвесну 2006 г. шклоўскі рэжым загадаў турыстычным беларускім фірмам “разьвіваць міжнародны турызм у Беларусі”. Пры чым, фірмы павінны прывозіць у Беларусь колькасьць замежнікаў, якая б складала ня менш як 20% ад колькасьці беларусаў, што выязджаюць за мяжу. Фірмы пайшлі па пратаптаным шляху — заняліся прастытуцыяй. Заходнікі прылятаюць цяпер да нас цэлымі самалётамі, як у Тайланд. Вакол іх увіхаюцца турапэратары і забясьпечваюць іх “жывым таварам”. Менавіта тут трэба шукаць прадаўцоў “па 200 эўра”. Арганізатары злачынства супраць нашага народу, cупраць нашых жанчынаў стрыгуць купоны. Грамадзтва маўчыць і церпіць. Ці не страшна грамадзянам за сваіх дачок?

Юрка Марозаў