РУСІФІКАТАРЫ “РАССУЖДАЮТ”

Усё ж карысна чытаць часам “незавісімую прессу” РБ. Напрыклад, газэта “Свободные новости плюс” (за 10.01.2007 г.). Там зьмешчана даволі шчырае інтэрвію з Алегам Манаевым, які называе сабе доктарам сацыялягічных навук і “незавісімым экспэртам”. Пра што ж расказвае чытачам гэты менскі “незавісімый”, адданасьць якога лубянскай канторы і дзеяньне на шкоду Беларусі даўно ўжо зразумелі беларусы? Цытуем ягоныя цікавыя прызнаньні:

“Если называть вещи своими именами, то налицо очевидный раскол демократических сил... Есть и Александр Войтович, и Михаил Маринич, и Владимир Парфенович, и другие известные политические и общественные деятели, за которыми нет реальных структур, но есть большой авторитет как на Западе, так и в России... Расчёт на поддержку России как со стороны Милинкевича, так и Козулина себя не оправдал. Напомню, что Милинкевич свой первый визит в качестве единого кандидата от демократических сил нанёс в Москву, а не на Запад, а Козулин вообще позиционировал себя как человек с особыми связями в российской элите”. Цікава, а калі за названымі “ізвестнымі політіческімі деятелямі” няма рэальных структураў, то якія ж яны “деятелі”? Можа ім было б лепш сесьці за напісаньне мэмуараў пад тытулам “Мой авторітет в Москве”? Але А. Манаеў ня проста “здае” сваіх паплечнікаў па рускай палітыцы ў Беларусі. Ягоны намер, хутчэй, іншага кшталту. Такім спэцам і тым, хто стаіць за імі, вельмі важна, каб у беларускім грамадзтве служэньне інтарэсам чужой дзяржавы (Расеі), “особые связі” у імпэрскіх колах, якія намагаюцца зьнішчыць нашу краіну — уся гэта здрада і прадажніцтва былі б прыняты як нармальныя палітычныя рэаліі, а можа быць нават як сьвецкі бонтон. Каб беларусы пад кіраўніцтвам гэтых “деятелей” масава ўключыліся б у дабраахвотную русіфікацыю самых сабе, сваёй дзяржавы і сваёй будучыні.

А. Манаеў працягвае: “Прежде всего, речь о том, чтобы вести мобилизацию несогласных не столько на уровне идейно-политических ценностей, сколько на уровне актуальных установок и повседневного поведения”. Вось яно адкуль узялося: джынсовыя порткі на дручку замест сьвятога нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, бязглуздыя мобы-шмобы замест патрыятычных акцыяў пад беларускімі лёзунгамі і беларускай сымволікай. Мілінкевічы-вінцучкі-манаевы і іншыя даўно спрабуюць вызначыць для нас “уровень”, рэгулярна агучваюць свае “актуальные установкі”: иди на выборы и скажи своё НЕТ диктатуре, читай наши листовки по-русски, чтобы понятно было і г.д. Адсюль іхнае “поведеніе”: марши за лучшую жизнь замест змаганьня за Бацькаўшчыну, паходы на бангалорскае балота ў Менску і хлусьлівае піліканьне пра “союз с правымі сіламі Россіі” замест антыімперскай дзейнасьці. Але марныя намаганьні фальшывых балбатуноў з псэўдпаапазыцыі, якія прыслужваюць Маскве. Ад іх ужо адвярнуліся людзі. Фальшыўка ня можа існаваць вечна.

Янка Базыль