РАСЕЙЦЫ — ЗАБЕСЬПЯЧАЛЬНІКІ, НЕМЦЫ — РАЗЬМЕРКАВАЛЬНІКІ
22 студзеня 2007 г. Чэшская газэта “Pravo” піша пра ўчорашнюю сустрэчу Пуціна і Мэркэль у Сочах. Цытуе выступ Пуціна: “Такім чынам, Нямеччына стане адным з эўрапейскіх разьмеркавальных цэнтраў, што дапаможа павысіць энергетычную бясьпеку Эўропы”.
Наш камэнтар: Расейскія СМІ даюць мінімум паведамленьняў пра сочынскі саміт. Традыцыяй стала правядзеньне нямецка-расейскіх сустрэчаў пад покрывам таямніцы. Звычайна так паводзяць сабе дзеячы з нячыстым сумленьнем, якія задумваюць нешта супраць волі іншых народаў. Але нават адна цытата дазваляе меркаваць, што хаўрусьнікі заключылі чарговую зьдзелку. Расея зьбіраецца перапампоўваць сібірскія энерганосьбіты не кожнай з заходніх краінаў, а непасрэдна ў Нямеччыну. А Берлін ужо будзе выступаць у амплуа раздатчыка газу-нафты.
Пасьля гучнага шуму на Захадзе наконт “энергетычнай залежнасьці ад непрадказальнай Расеі” Захад, такім чынам, апынуўся ў залежнасьці ад двух хаўрусьнікаў. Падобна, што ня толькі Беларусь зьяўляецца цяпер аб'ектам антынароднага Томскага Пакту Пуцін-Мэркэль і ягоных чарговых таемных пратаколаў. Расейскія тэлеканалы паказалі, як у Сочах крамлёўскі гаспадар і ягоная госьця пьюць гарбату ў атачэньні журналістаў. Зноў пад сталом бегаў чорны пуцінскі сабака. Мэркэль толькі ўсьміхалася “с чувством ісполненного долга”. Затое Пуцін ахвотна тэарэтызаваў пра новыя пэрспэктывы Эўропы. Злавесная карцінка на фоне нямецкага старшынства ў Эўразьвязе.
Валеры Буйвал