“ДУШІ ЛАБУСОВ!”
17 студзеня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра асаднікаў, якія дамагаюцца “справядлівасьці” ў Латвіі і Эстоніі. Сотні тысячаў у асноўным расейцаў (“советскіх людей”) патрабуюць надаць ім грамадзянства ў гэтых балтыйскіх краінах. Газэта цытуе Міхаіла Аверіна. Яму 21 год, ён народжаны ў Латвіі, вучыцца ў Рызе, сябруе ў Асацыяцыі Русской молодёжі: “Я должен бороться за нечто, что у меня отобрали...” Гэта ён пра латвійскае грамадзянства. Газэта цытуе таксама А. Дакучаеву, начальніцу аддзела грамадзянства ў маскоўскім Інстытуце СНД: “Міжнародная супольнасьць павінна аказаць ціск на Талін і Рыгу, каб яны інакш трактавалі грамадзянаў”. З лютага сёлета гэтыя расейскія “неграмадзяне” Балтыі атрымліваюць роўныя з грамадзянамі міжнародныя правы паводле рашэньня Эўразьвязу: будуць езьдзіць бяз візаў па ўсім Эўразьвязе, акрамя Брытанскіх выспаў, уладкоўвацца на працу і г.д. У сувязі з гэтым апошнім часам рэзка ўпала колькасьць заяваў на атрыманьне латвійскага і эстонскага грамадзянства.
Наш камэнтар: Брусэльская эліта па дамоўленасьці з Масквой наладзіла легалізацыю некалькіх сотняў тысячаў расейскіх асаднікаў. У свой час яны пад лёзунгам “Душі лабусов!” атабарыліся на чужой зямлі, адкрыта ненавідзелі ўсё эстонскае і латышскае, былі апірышчам акупацыйнага рэжыму. дзьвюх словаў ня вывучылі на мясцовых мовах. Цяпер тое ж самае яны будуць рабіць на прасторах Заходняй Эўропы. Замкнулася кола брусэльска-маскоўскага хаўрусу.
Юрка Марозаў