ПАКЛАНЕНЬНЕ СЬВІНЬНІ

У Пісаньні ёсьць словы аб тым, як народ, калі адвернецца ад Бога, будзе пакланяцца жывёліне. Матушка-Русь (або “святая Русь”) сёлета прадэманстравала ўсяму сьвету сапраўдную сутнасьць сваёй “сьвятасьці”. “Рождество і новый год” ад Калінінграда да Курылаў прайшлі пад знакам сьвіньні. Сьвіньні розных кшталтаў хоркалі па расейскіх тэлеканалах, глядзелі з вітрынаў крамаў і транспарантаў па ўсей імпэрыі. Пад дэвізам “году сьвіньні” тэлевядучыя, канфэрансье і дзеды-марозы жадалі грамадзянам, а грамадзяне жадалі адзін адному, каб “сьвіньня прынесла шчасьце ў дом” і г.д.

Немаўлятку Хрыста расейцы засунулі ў цёмны кут і масава пакланяліся сьвіньне. Жудасным знакам усеагульнага сатанізму стала ноч на праваслаўныя Каляды ў пасёлку Нэйра-Шайтанск Свярдлоўскай вобласьці (назва паселішча паходзіць ад цюркскага слова “Шайтан”, што азначае “Сатана”). Мясцовыя маладзёны ўварваліся ў царкву, забілі сьвятара, скралі абразы і падпалілі царкву. Паведамленьні пра гэта прагучалі па расейскіх тэлеканалах 7 студзеня адзін або два разы. Пазьней згадкі пра жудаснае злачынства назаўсёды зьніклі. Зразумела, што лубянская кантора дала каманду спыніць расповяд пра “святую Русь” ва ўральскай правінцыі. Алексій ІІ з РПЦ велічна выказваўся з тэлеэкрана пра “благочестіе і благодать” ды пра “духовность”. Ён аніслоўцам не згадаў пра пакутніцкую сьмерць клірыка айца Алега з шайтанскай царквы, у якога засталіся ўдава-матушка і чацьвёра дзяцей. Зноў “отряд не заметіл потері бойца”...

Янка Базыль