“ОППОЗИЦИЯ СТАЛА НА СТОРОНУ МОСКВЫ...”

10 студзеня на хвалях брытанскай радыёстанцыі Бі-Бі-Сі прагучала аналітыка на тэму расейскай газавай вайны супраць Беларусі (тэкст можна прачытаць на сайце Рускай службы Бі-Бі-Сі). Аўтар аналітыкі — Канстанцін Эгерт, рэдактар маскоўскага бюро Рускай службы ВВС. Варта працытаваць маскоўскага аналітыка, які дэманструе палітычную глебу газавай атакі Масквы супраць Беларусі:

“Только “белорусский вариант” даёт Путину — если он сам этого захочет — продлить своё пребывание во власти более или менее легитимным способом. Ни один плебисцит в Белоруссии не будет признан Западом, пока у власти находится Лукашенко. Если же он уйдёт (а рассчёт Москвы строится именно на том, чтобы белорусскому президенту просто не было на кого опереться), то признание новых реалий Европой и США может оказаться несколько более вероятным”.

Пры ўсёй маскоўскай стылістыцы ў разважаньнях К. Эгерта прагучала галоўнае: пра “белорусскій варіант” прадаўжэньня ўлады Пуціна і ягонай групоўкі. Зроблена таксама прызнаньне аб правале чарговага праекту правядзеньня акупацыйнага рэфэрэндуму ў Беларусі разам з бліжэйшымі мясцовымі выбарамі. Зразумела, што маскоўскі аналітык “забыўся” сказаць пра цьвёрдую пазыцыю байкоту выбарчага спэктаклю, аб якой заявілі беларускія патрыёты пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Менавіта патрыятычная пазыцыя сарвала акупацыйны плян. Беларускія адраджэнцы й надалей будуць змагацца супраць “прізнанія новых реалій”, мацаваць Беларускую Салідарнасьць і міжнародную салідарнасьць у барацьбе супраць расейскай агрэсіі.

Цытуем далей аналітыка Эгерта: “Интересно, что в этих условиях оппозиция, если судить по заявлениям Милинкевича, фактически стала на сторону Москвы”. Апошнім часам мы сапраўды наслухаліся заяваў “агульнага дэмакрата” Мілінкевіча, “дэмакратычнага прафсаюзьніка” Ярашука і шэрагу іншых дзеячаў падстаўной псэўдаапазыцыі пра тое, што “Масква робіць слушна, трэба выконваць патрабаваньні” і г.д. Ужо нават маскоўскія назіральнікі не хаваюць прамаскоўскую сутнасьць гэтай грантаўскай публікі. Пачынаецца новы этап крыклівай і прадажніцкай дзейнасьці прамаскоўскіх “апазыцыянэраў”, якія ў чарговы раз спрабуюць “пабудаваць з дапамогай Расеі прарасейскую “дэмакратыю без Лукашэнкі”. Гэтага ня могуць схаваць нават іхныя маскоўскія гаспадары. Калі ж убачыць гэта беларускае грамадзтва?

Янка Базыль