ІСПАНЦЫ АБАРАНЯЮЦЦА

31 сьнежня 2006 г. Французкая газэта “Le Monde” піша пра прэтэнзіі, агучаныя ісламскай супольнасьцю Гішпаніі. Кіраўніцтва супольнасьці патрабуе вярнуць ёй дзеля правядзеньня рэлігійных службаў будынак знакамітай “блакітнай мячэці” у паўднёвагішпанскім горадзе Кордаба. Мячэць была пабудавана ў 8-10 стагоддзях у часы акупацыі Пірэнейскай паўвыспы арабскімі заваёўнікамі. Заяўнікі спасылаюцца на візыт Папы Рымскага ў мячэці падчас апошняга візыту панціфіка ў Турцыю. Рэлігійныя і палітычныя ўлады, а таксама насельніцтва Гішпаніі ня згодныя з прэтэнзіямі цяперашняй меншасьці.

Наш камэнтар: Народы хрысьціянскіх каралёўстваў вялі 800-гадовую барацьбу за вызваленьне сваёй зямлі ад арабскіх захопнікаў. У гісторыі гэтая славутая барацьба пад знакам Крыжа атрымала назву Рэканкіста (ад гішпанскага — Адваёва). Падкрэсьлім — Адваёва свайго. Цяпер спадчыньнікі тадышніх чужынцаў-асаднікаў хацелі б “аднавіць справядлівасьць”. Аднак, ім нагадалі, што, напрыклад, Хагія Сафія ў Стамбуле (хрысьціянскі храм Канстанцінопальскай Сьв. Сафіі, пабудаваны ў 5 стагоддзі — сымбаль Усходняга Хрысьціянства) ня вернуты хрысьціянам, што жывуць у Турцыі. Гэтак жа з іншымі сьвятынямі хрысьціянаў у ісламскіх краінах. Вядома, што колькасьць хрысьціянаў і хрысьціянскіх абшчынаў катастрафічна зьмяншаецца ў Азіі і Паўночнай Афрыцы (хрысьціянаў перасьледуюць, вязьняць і забіваюць). А вось у хрысьціянскай Эўропе назіраецца сапраўднае нашэсьце чужынцаў, якія б хацелі пакарыстацца эканамічнымі выгодамі брусэльскіх “правоў чалавека”. Вось гішпанцы ім і нагадалі, што ёсьць яшчэ й правы нацыі, якая ў свой час вызваліла сваю зямлю, а цяпер жыве на ёй.

Валеры Буйвал