ЗВЫКЛАЯ ПАВЯРХОЎНАСЬЦЬ
31 сьнежня 2006 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” паведамляе пра дасягненьне газавых дамоўленасьцяў у Маскве. Пра гэта паругальцам паведамілі самы імпэрцы з Крамля. Газэта таксама цытуе Лукашэнку, які паабяцаў калі што дык і ў “бункерах засесьці ад расейскага шантажу...” Партугальскім словам “buncer” аўтары пераклалі беларускае слова “зямлянка”. Але пасаж атрымаўся вельмі эфэктны. На прыканцы артыкула газэта спасылаецца на Сусьветны Банк, які быў падлічыў, што з-за нізкіх субсідзіраваных коштаў на свой газ Масква губляе дзеля Беларусі па 1 мільярду даляраў штогод.
Наш камэнтар: Вось такія камэнтатары і такія банкаўскія выкладкі. Што ж яны не падлічылі, колькі Масква ня плоціць Беларусі за бясплатны транзіт грузаў і сыравіны праз нашу тэрыторыю, за свае ваенныя базы? А хто падлічыць велізарную шкоду, нанесеную беларускай эканоміцы і народу ў выніку зьнішчальнай прамаскоўскай палітыкі марыянэткавага шклоўскага рэжыму? Хто адкажа за Чарнобыль, за маскоўскую акупацыю нашай краіны і мільёны ахвяраў?
Валеры Буйвал