КГБ ПРАВАКАВАЎ РАК У АРГАНІЗМЕ ЛЮДЗЕЙ

Часопіс “NATIONAL REVIEW” апублікаваў артыкул былога генэрал-лейтэнанта румынскай выведдкі Міхая Пацэпы пад назовам “Шляхі крамлёўскіх забойстваў. Традыцыя працягваецца”. Міхай Пацэпа піша, што асабіста ў яго няма ніякіх сумневаў ў датычнасьці Крамля да сьмерці ў Лёндане Аляксандра Літвіненкі. Аўтар артыкулу піша, што ведае выпадкі, калі КДБ рабіла спробы забіць апанэнтаў савецкага рэжыму за мяжой з дапамогай радыёактыўнай зброі.

Аўтар артыкула — самы высокапастаўлены перабежчык з краінаў усходняга блёку на Захад; ягоная кніга “Чырвоныя гарызонты” выдадзеная ў 27-мі краінах.

Паводле Пацэпы, у 70-ых гадох Леанід Брэжнеў перадаў тагачаснаму камуністычнаму кіраўніку Румыніі Ніколае Чаўшэску распушчальны парашок талія, які можна было дадаваць у ежу. Талій мог разысьціся па целе ахвяры і справакаваць фатальную, імклівую форму раку. Прычым, пры патолягаанатамічных і лябараторных дасьледаваньняў цела знайсьці сьляды талія немагчыма. Упершыню талій быў выкарыстаны ў 1957 годзе супраць перабежчыка, былога афіцэра КДБ Мікалая Хахлова; аднак у тым выпадку сьмяротнага выніку не было. Хахлоў толькі згубіў валасы.

Паводле Міхая Пацэпы, палітычныя забойствы за мяжой пачаліся адразу пасьля 20-га зьезду КПСС (на якім, нагадаем, Хрушчоў выступіў з антысталінскім дакладам). У тым самым годзе генэрал Іван Фадзееў, кіраўнік 13-га аддзелу КДБ, прыехаў у Бухарэст і правёў сустрэчы з румынскімі калегамі. Фадзееў, нібыта, паведаміў, што Хрушчоў загадаў запусьціць дэзінфармацыю, што нібыта запатрабаваў ад КДБ спыніць палітычныя забойствы. Але насамрэч быў проста зьменны мэханізм забойстваў. Загад аддаваўся не пісьмова, а вусна, не пакідалася ніякіх дакумэнтальных сьведчаньняў. Загады захоўваліся ў таямніцы нават ад членаў Палітбюро. Аддаць загад мог толькі кіраўнік дзяржавы, гэта значыць, першы сакратар ЦК КПСС. Ніколі, не пры якіх абставінах КДБ не павінна было прызнаваць факт палітычнага забойства. Нарэшце, пасьля кожнага палітычнага забойства павінны былі распаўсюджвацца абвінавачваньні ў бок ЦРУ ды іншых ворагаў сацыялізму.

У пацьвярджэньне гэтай вэрсіі Аўтар прыгадвае сваю сустрэчы з румынскім апальным лідэрам Георгію-Дэж у 1965 годзе, які скардзіўся на агульную млявасьць і выказаў меркаваньне, што КДБ атруціла яго. Прыгадваецца і раптоўная сьмерць на адпачынку ў савецкім Крыме лідэра італьянскай кампартыі Пальміра Тальяці ў 1984 годзе, які памёр ад імклівай формы раку. Перад гэтым Тальяці напісаў ліст, у якім выказаў незадаволенасьць палітыкай Крамля.

У сваім артыкуле Міхай Пацэпа пералічвае іншыя прыклады палітычных забойстваў і называе КДБ самай злачыннай арганізацыяй, якая калі-небудзь існавала ў гісторыі.

(Паводле радыё Свабода)