СПЭЦЫЯЛІЗАЦЫЯ ФАШЫЗМУ Ў РАСЕІ
На прасторах Расеі паступова выпрацоўваецца спэцыялізацыя фашыстоўскага тэрору. У Пецярбурзе “русскіе ребята” забіваюць афрыканскіх студэнтаў і таджыцкіх дзяцей. У Маскве “дорогіе москвічі” забіваюць беларусаў, армянскіх студэнтаў і паляць сінагогі. У Варонежы “ребята” рэжуць лацінаамэрыканскіх студэнтаў. На Далёкім Усходзе іншая арыентацыя. Тут моладзь 16-20 гадоў спэцыялізуецца на забойствах кітайцаў і карэйцаў, гастарбайтэраў, якія працуюць на зямлі і будоўлях (бо мясцовае насельніцтва або сьпілося або запісалася ў банды). 10 сьнежня ва Уладзівастоку група “ребят” па-зьверску забіла двух грамадзянаў Паўночнай Карэі і цяжка параніла аднаго. Пара праводзіць у маскоўскім Доме саюзаў “слёт стахановцев і передовіков двіженія за русскую этніческую чістоту”.
Янка Базыль