“МАГИЯ ПОЗИТИВНЫХ РЕЗУЛЬТАТОВ...”

21 сьнежня ў Крамлі адбылося паседжаньне ўраду РФ. Падводзілі вынікі сёлетнега года. Прэм'ер Фрадкоў зьзяў, як школьны мэдаліст-выдатнік. Тэлеканалы прадэманстравалі ягоны каронны выступ: “Товарищи, магия позитивных результатов не должна расхолаживать нас...”

Ну, як вам? У раскошнай крамлёўскай зале на крэслах з залатым адлівам сядзелі людзі ў белых кашулях і мадэрновых касьцюмах, разважалі пра імпэрскі бюджэт. Радваліся, што галоўны “маг і чародей” пахваліў іх. А за мурамі Крамля працягваецца кругласутачны расейскі кашмар. Мільёны ачмурэлых ад алкаголя, наркотыкаў, голаду, безвыходнасьці людзей даведзены да жывёльнага стану. Расейская моладзь з праклёнамі на вуснах упарта хаваецца ад мабілізацыі ў армію, не жадае працаваць за капейкі. Па ўсёй Расеі шыхтуюцца легіёны пад фашыстоўскімі сьцягамі. Расьце нянавісьць да ўсяго нярускага. Дагнівае і падае неабсяжны крамлёўскі рэйх. А для тэварішчей гэта ўсё ёсьць “магія позітівных результатов”. Бо крамлёўская мафійная каманда ў чарговы раз састрыгла купоны тэрарыстычнага бізнэсу, арганізаванага ФСБ па ўсім сьвеце. Бо не спыняецца шалёная плынь нафтадаляраў пад дэвізам “халявы.” Круціцца чырвонае кола...

Янка Базыль