“РЕБЯТА” ПАЗІРУЮЦЬ

На “дзень правоў чалавека” 10 сьнежня псэўдаапазыцыя арганізавала чарговую падкрэсьлена небеларускую акцыю ў цэнтры Менска. Пра гэта апэратыўна паведаміў расейскі тэлеканал НТВ. На экране тэлевізара сталі ў радок нейкія “ребята” у скуранках, разгарнулі транспарант “Свободу Козулину”. Іншыя “ребята” у скуранках хадзілі перад шыхтом ОМОНа і соўвалі дзяржымордам улёткі з партрэтамі палітвязьняў ды паўтаралі пры гэтым: “Возьмите, ознакомтесь, почитайте, пожалста...” (затое расейскаму гледачу і грантадаўцу ўсё зразумела пра іхную “барбу”).

Зразумела, што ніякой нацыянальнай сымволікі ў “ребят” не было і быць не магло. Потым, пачакаўшы колькі трэба, амоны іх шуганулі, і тэлебачаньне камэнтавала “рэпрэсіі і арышты”. На экране задаволеныя сабой “ребята” спакойна заходзілі ў міліцэйскія аўтобусы, усьміхаліся і пазіравалі перад тэлекамэрай. НТВ паведаміла, што акцыяй камандваў “лідер оппозіціі” А. Лебедько (няхай бы ў Маскве ўрэшце вызначыліся, хто ў іх лідэр). Яго, праўда, не паказалі. Мабыць, пасьпеў схавацца. Але ж і надакучылі.

Янка Базыль