ФАЛЬШЫВЫЯ РАВОДЗІНЫ

Яны так падобныя ў сваёй фальшывасьці — шклоўскі рэжым і прысьцёбнутая да яго псэўдпаапазыцыя. Рэжым нібыта далучыўся да ўшанаваньня памяці вялікага Уладзімера Караткевіча, але па-свойму, па-вычварэнску. 26 лістапада, у дзень памяці вялікага пісьменьніка да ягонага помніка ў Віцебску прышлі беларускія патрыёты, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Яны ўсклалі да помніка кветкі, чыталі вершы.

Крыху пазьней каля помніка зьявілася “представітельная делегація товарішчей” з афіцыйнага прарэжымнага (шклоўскага) “саюза пісьменьнікаў”. Яны пастаялі там і сышлі. Але “бдітельные граждане” пасьпелі паведаміць “куда надо”, што ў цэнтры горада былі беларусы. Пад помнік прыляцела зграя мясцовага ОМОНа, патаптала-параскідала кветкі і вянкі (не разьбіраючы, якія з бел-чырвона-белымі стужкамі, а якія з чырвона-зялёнымі, рэжымнымі).

А 3 сьнежня фальшывае мэмарыяльнае мерапрыемства правяла ў Слуцку грантаўская, “фрондіруюшчая” публіка. Як памятаем, гэтая публіка спрабавала арганізаваць правакацыю падчас мэмарыяльных мітынгаў, арганізаваных на Случчыне сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ на ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну сёлета 26 лістапада. Правакацыя правалілася. Але правакатары на гэтым не спыніліся, ім трэба было запоўніць сабой гэтую падзею і любым спосабам. Яны абралі жанр балагана і бессаромнай хлусьні.

Радыё Свабода паведаміла 3 сьнежня пра мэмарыяльную акцыю нейкіх маладзёнаў. Яны раздавалі ўлёткі на рынку і вул. Леніна ў Слуцку (траіх затрымала міліцыя!), а ў парку наладзілі канцэрт на эстрадзе. Да паведамленьня на інтэрнэт-старонцы Радыё Свабоды падаецца маленькае фота нібыта з гэтай акцыі. Але ўглядзеўшыся ў яго, разумееш, што здымак зроблены 26 лістапада і на ім сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі — БНФ стаяць перад будынкам Гістарычнага музэя ў Слуцаку, трымаючы ў руках Бел-Чырвона-Белыя сьцягі і транспаранты. Рэдакцыі, такім чынам, падсунулі фальшыўку, падлог (гэты здымак дагэтуль вісіць на сайце “Свабоды” за 3 сьнежня). А ўсё таму, што Вінцучкі (старэйшыя і малодшыя) даўно ўжо не карыстаюцца нацыянальнай сымволікай, бо небясьпечна. Ды й навошта — за гэта грантаў не даюць. Але прымазацца да змагарных людзей (асабліва ў інфармацыйнай прасторы) — гэта ўжо адпрацаваны спосаб фальшывай публікі.

Янка Базыль