ПАКАЖУЦЬ “МАЦЬ”

15 сьнежня Эўрапарлямант прыняў рашэньне аб новых правілах перасоўваньня па тэрыторыі ЭЗ. Мы падумалі, што можа будуць якія палёгкі для грамадзянаў Беларусі і Украіны. Марныя спадзяваньні. ЭЗ дазволіў цяпер перасякаць свае межы без візаў для “неграмадзянаў” Эстоніі. Сотні тысячаў расейскіх асаднікаў, якія атабарыліся на тэрыторыі маленькай культурнай краіны, будуць цяпер бесперашкодна катацца па тэрыторыі іншых культурных краінаў. З чым мы заходніх грамадзянаў ды паліцыю і віншуем. Мабыць, мала ім атамных атручаньняў ў Лёндане, дзе камфортна жывуць 200 тысячаў “русскіх ребят”. Мала ім гэбоўскага бандытызму ў Гішпаніі, Бэльгіі, Нямеччыне. Цяпер легіёны іванушек-інтэрнэшнл “закосят под лабусов” і пакажуць Эўропе “Кузькіну мать”.

Янка Базыль