АНГЕЛЬЦЫ СКАЧУЦЬ ПАД ЛУБЯНСКУЮ МУЗЫКУ
14 сьнежня 2006 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” піша пра новую трагедыю ў Англіі (пра гэта пішуць СМІ ўсяго сьвету). Невядомы маньяк забівае маладых прастытутак у навакольлі горада Іпсьвіча. Паліцыя зьбілася з ног, шукаючы па лясах і рэках трупы няшчасных. Англія ў шоку: вяртаецца кашмар 150-гадовай даўніны — сэрыйны забойца прастытутак Джэк “Мясьнік”.
Наш камэнтар: Паведамляюць пра трагедыю ўсе агенцыі навінаў. Толькі ніхто з журналістаў не здагадаўся адзначыць, што ангельскае грамадзтва раптам забылася пра забойства Літвіненкі, пра палёній 210 і атручаныя кварталы Лёндану. Усё паспрабавала лубянская кантора. “Экспэрты” даказвалі, што Літвіненка сам сабе атруціў. Калі публіка пачала сьмяяцца, чэкісты падтруцілі ў Дубліне Ягора Гайдара (“стварылі прэцэдэнт”) і зашумелі пра “ворагаў Крамля, якія ўсіх труцяць”... Нічога не дапамагала. І вось, падобна, спосаб глушэньня тэмы вынайдзены. Джэк-Мясьнік — знакавая фігура ў ангельскай гісторыі. Жудасны вобраз злачынцы захоўваецца ў ангельскіх мазгах на падсьвядомасьці. Менавіта гэты мэханізм уключыла раптам лубянская кантора. І не прагадала! На нашых вачах увага ангельскага грамадзтва і мільёнаў іншых людзей пераключана на крывавы сьлед у Іпсьвічы. Можна быць упэўненым: новага Джэка або ніколі не спаймаюць, або знайдуць яго мёртвым. Лубянка не пакідае сьведкаў і выканаўцаў. Як, аднак, расейцам лёгка маніпуляваць гэтым заходнім грамадзтвам.
Юрка Марозаў