ЭЎРОПА ЗДУРЭЛА
З Англіі паступаюць шызафрэнічныя паведамленьні ў брусэльскім стылі. Да дзьвюх трэціх ангельскіх фірмаў адмаўляюцца ад сьвяточнай каляднай дэкарацыі сваіх офісаў. Кіраўніцтва асьцерагаецца, што на яго могуць падаць у суд кліенты і супрацоўнікі, якія належаць да мусульманскай традыцыі. Маўляў, за “абразу іхных рэлігійных пачуцьцяў”.
Пакуль няма зьвестак з Англіі, ці забаронены ялінкі, анёлкі і агеньчыкі на вуліцах, плошчах і ў дамах мясцовых хрысьціянаў. А можа ўжо забаронены калядныя багаслужбы ў касьцёлах — каб усім было добра? А можа англічанам узяць ды перасяліцца куды-небудзь на пустынныя выспы, каб больш не “блюзьнерыць” пад носам у мільёнаў чужынцаў, якія атабарыліся на ангельскай зямлі і якіх абараняе такое дзіўнае заканадаўства? А можа ўзяць усім ды адмовіцца ад Хрыста, ад эўрапейскай культуры, прыбраць сваех жанчын у чадор і бурку? Колькі яшчэ абсурдаў падорыць нам брусэльскі пэрыяд рэгрэсу эўрапейскіх грамадзтваў?
Янка Базыль