ТЭРЫ ДЭВІС ЗАМОЎЧВАЕ ЭТНІЧНЫЯ ЧЫСТКІ Ў РАСЕІ

7 сьнежня 2006 г. Французкая газэта “Liberation” піша на тэму антыгрузінскіх этнічных чыстак у Расеі. Днямі маскоўская міліцыя арыштавала 51-гадовую Манану Джабэлія, калі яна рабіла пакупкі на рынку. Выслаць яе ў Грузію не пасьпелі. Ад перанесенага стрэсу жанчына, якая мела праблемы са здароўем, памерла. Гэта ўжо другая сьмяротная ахвяра расейскай фашыстоўскай зачысткі грузінаў. Атрымаўшы інфармацыю пра гэтую трагедыю, падаў голас Тэры Дэвіс, генсек Эўракамісіі: “Грамадзяне не павінны адчуваць на сабе наступствы нязгоды паміж урадамі”.

Наш камэнтар: Бліскучая лексіка эўрачыноўніка-“гуманіста”. Так закруціў, што адразу і не зразумееш, хто вінаваты ў сьмерці людзей, хто арганізоўвае этнічныя рэпрэсіі. Расейскую агрэсію, расейскі фашызм эўракамісар хавае пад фармулёвачкай “нязгоды паміж урадамі”. Лепш бы яны ўжо зусім маўчалі, гэтыя фальшывыя і скарумпаваныя брусэльскія камісары. Грузінскі, беларускі і іншыя народы павінны зразумець, што ня трэба разьлічваць на гэтую публіку ў змаганьні супраць маскоўскага рэйху. Разьлічваць трэба толькі на самых сабе, на сваіх людзей і свой народ.

Валеры Буйвал