ДЗЯЦЕЙ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЬ У ПАЛІТЫЧНЫХ МЭТАХ

Заліваюцца радасным голасам расейскія СМІ: урэшце блізьняты з РФ атрымалі першае месца на песенным конкурсе дзіцячага Эўрабачаньня. Можна прачытаць нават такое: “Прошлогодний успех Ксюши Ситник доказал, что песня на русском языке конкурентноспособна...” Гэта яны пра леташні “трыюмф” дзяўчынкі з Мазыра, якая ўзяла золата на дзіцячым тэлеконкурсе, выконваючы чамусьці песьню на мове іншай дзяржавы. Хаця чаму “чамусьці”? Цяпер канчаткова зразумела, чаму прэміі раздалі менавіта так. Камусьці на Захадзе закарцела прадэманстраваць “істінную русскость” беларускіх дзяцей. Сёлета гэтыя фальсіфікатары пайшлі яшчэ далей. За маскоўскімі пераможцамі другое месца ўзяў дзесяцігадовы ўдзельнік з Беларусі... і зноў жа з “істінно русской” песьняй. У конкурсе ўдзельнічаў шэраг таленавітых дзяцей і падлеткаў з 15 краінаў, прагучалі яркія і арыгінальныя галасы (усе сьпявалі на родных мовах!). Але другое месца пасьля расейцаў было аддадзена слабагалосаму выхаванцу РБ. Мы ня верым у адэкватнасьць глядацкага апытаньня. Заходняе жульніцтва шытае белымі ніткамі, дзяцей выкарыстоўваюць у брудных палітычных мэтах. Гансвікі ўлезьлі ўжо нават у дзіцячы садок.

Янка Базыль