СЬЛЯДЫ ПРЫВЯЛІ Ў МАСКВУ

30 лістапада 2006 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” паведамляе з Лёндану. Брытанскія спэцслужбы знайшлі сьляды высокарадыёактыўнага рэчыва палёнія 210 (якім быў атручаны ў Лёндане А. Літвіненка) у двух пасажырскіх самалётах брытанскіх авіяліній. Гэтыя самалёты рэгулярна лёталі ў Маскву. Штодня брытанскія экспэрты знаходзяць новыя месцы на тэрыторыі Лёндана, дзе рассыпаны сьмяротна небясьпечныя рэчывы. Брытанскае грамадства не выходзіць з шоку. Астатнія заходнія грамадзтвы прыглядаюцца да гэтых падзеяў з трывогай.

Наш камэнтар: Шэраг заходніх (і нават расейскіх) СМІ паведамілі аб чарговым сэнсацыйным факце: высьветлілася, што палёній 210 дзеля забойства Літвіненкі быў перасланы ў Лёндан з дыпляматычнай поштай Расеі. У сувязі з гэтым беларускія патрыёты заўважылі, што апошнім часам стала значна лягчэй весьці перамовы з заходнімі дыпляматамі і журналістамі. Яны раптам перасталі сьмяяцца і кпіць з нашых ацэнак рускага фашызму, пачалі прыслухоўвацца да папярэджаньняў аб небясьпецы гэбізму.

Юрка Марозаў