ГІШПАНЦЫ БЯРУЦЦА ЗА РУСКІХ

24 лістапада расейскія СМІ вымушаны былі паведаміць, што ў Гішпаніі праходзіць даволі маштабная апэрацыя паліцыі і спэцслужбаў па ліквідацыі расейскай мафіі. Спэцатрады ўламваюцца ў мармуровыя палацы “русскіх товарішчей”, кладуць товарішчей на падлогу і праводзяць ператрусы. Разам з маскоўцамі, што атабарыліся ў Гішпаніі як салідная мільянэрская публіка, гішпанцы арыштоўваюць і вязуць за краты шэраг прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі. Апошнія даўно ўжо скуплены на караню расейскай мафіяй і служаць маскоўскім забойцам і злодзеям, а не гішпанскаму народу. Арыштаваны нават маскоўскі адвакат, які (як высьветлілася) выконваў задачы па юрыдычнаму прыкрыцьцю мафінай дзейнасьці. Цікава, што абараняць усю кодлу вылецеў з Масквы вядомы адвакат-дэмакрат Генрых Падва.

Юрка Марозаў