“ІНФА-ПУСТЫШКІ”
Радыё Свабода столькі разоў паведамляла, што А. Мілінкевіч “будзе прымаць удзел у саміце НАТО ў Рызе”, што некаторыя з радыёслухачоў у гэта нават паверылі. “Всё іспортілі” расейскія СМІ, якія паведамілі сапраўдныя зьвесткі з Рыгі. Мілінкевіч на паседжаньнях саміту ня тое што не выступаў, а нават не прысутнічаў. 28 лістапада яго дапусьцілі толькі раз пасядзець ва ўнівэрсітэцкай зале, дзе рабіў лекцыю для латышскай моладзі прэзыдэнт ЗША Буш. Пасьля лекцыі студэнты падыходзілі да Буша, дзяквалі яму за лекцыю і палітычную пазіцыю ЗША. Праціснуўся да яго і наш “адзіны”. Мілінкевіч не паведамляе, пра што ён сказаў Бушу (мабыць, нічога і сказаць не пасьпеў). Але расейская інтэрнэтгазэта “Lenta.ru” дала цікавы групавы партрэт гэтай “сустрэчы”: “Милинкевич сказал после встречи: “Буш очень открытый, даже скромный. Кажется, очень решительный.” По словам оппозиционера, встреча с Бушем снизит его рейтинг как политика, поскольку официальная пропаганда в Белоруссии “забросает меня грязью”. “Но не это меня интересует, ведь мы не можем думать только о сегодняшнем дне, — заявил Милинкевич”.
Зь якой ўсё ж пустышкі, зь якой двуаблічнай лухты і крывадушнасьці зьлеплена ўся гэтая інфармацыйная падзея, мэтай якой павінна была стаць дэманстрацыя магутнасьці “агульнага дэмакрата Мілінкевіча”. Спэцы па інфармацыі не засаромяцца пасьля гэтага правалу, не стане сорамна й тав. Калякіну, камуністычнаму кіраўніку мілінкевіцкага штаба. Ім няма калі саромецца, яны выконваюць “важную місію” — разам з рэжымам яны вядуць беларусаў на фальшывыя выбары і пад акупацыйны рэфэрэндум.
Янка Базыль