РАДЫЁАКТЫЎНАЯ АТРУТА — НОВАЯ ЗБРОЯ РАСЕЙСКАГА ГЭБІЗМУ

27 лістапада 2006 г. Румынская газэта “Adevarul” паведамляе пра страх ангельскага грамадзтва перад далейшымі атрутнымі атакамі Крамля. Пасьля сьмерці забітага лубянцамі Літвіненкі ангельскія спэцыялісты знайшлі ў ягоным целе парэшткі высокарадыёактыўнага рэчыва палёнія 210, якім ён быў атручаны. Андрэа Сэла, прафэсар хіміі Унівэрсітэцкага Каледжа ў Лёндане заявіў публічна, што такую атруту можна падрыхтаваць толькі ў высокатэхналягічных умовах, якімі валодае ўсяго некалькі краінаў. У сталіцы Брытаніі праводзяцца маштабныя санітарныя мерапрыемствы, грамадзтва ў шоку.

Наш камэнтар: А на Лубянцы вырашылі выставіць усіх цывілізаваных людзей за дурачкоў. Чэкісты афіцыйна заявілі, што Літвіненка скончыў жыцьцё самагубствам, каб падарваць давер да Расеі... Відаць, у іх у гэбэ сапраўды праблемы з душой. Заходнія спэцыялісты паведамляюць таксама, што выкарыстаныя лубянцамі забойчыя рэчывы прадстаўляюць дзеяньне так званай “бруднай бомбы”. Ад распыленьня такіх рэчываў могуць загінуць сотні тысячаў людзей. Да таго ж, гэтыя рэчывы ўжываюцца пры стварэньні нэйтроннай бомбы.

Англічане тварам у твар сутыкнуліся на сваёй зямлі з маскоўскім кашмарам. І адэкватна напалохаліся. Дык здаровае грамадзтва са страху павінна дзейнічаць пасьлядоўна. У рамках санітарных мерапрыемстваў павінны быць дашчэнту разьбіты лубянскія агентурна-тэрарыстычныя сеткі, што дзейнічаюць у Брытаніі. Вядома, што толькі ў Лёндане камфортна жывуць 200 тысячаў расейскіх грамадзянаў. Калі маскоўскія алігархі і драбнейшыя людзі, што пасьля развалу СССР пачалі сяліцца ў Лёндане з шалёнымі грашыма, гэта радвала лёнданскі эстэблішмэнт. Як жа, столькі капіталаў асядала на берагах Тэмзы. Вось і даскакаліся са сваёй выгадніцкай гасьціннасьцю, атрымалі легіёны маскоўскіх мафіёзаў, гэбэшнікаў, злодзеяў і вычварэнцаў.

Юрка Марозаў