ПАРАДЫГМА ЛУБЯНСКАГА ТЭРАРЫЗМУ

25 лістапада 2006 г. Італьянская газэта “Corriere della Sera” піша пра крывавы хаос у Іраку. 23 лістапада ў некалькіх бомбавых тэрактах пацярпела больш людзей, чымсьці за любы іншы дзень ірацкай трагедыі: 150 забітых і 260 параненых. На наступны дзень ў розных мясцовасьцях адбыліся перастрэлкі паміж сунітамі і шыітамі, падпалы мячэцяў і пагромы.

Наш камэнтар: Італьянскія газэтчыкі забыліся толькі згадаць, чаму столькі людзей былі забіты менавіта ў дзень адкрыцьця самту Эўразьвяз — Расея ў Гэльсінках. Лубянка дала каманду сваёй агентуры і ў далёкай краіне загрымелі выбухі. Масква разьлічвала такім чынам скіраваць увагу заходнікаў на гэты канфлікт, каб яны забыліся на іншыя больш блізкія праблемы. Гэта стала ўжо прывычнай справай: набліжаецца нейкая міжнародная акцыя з удзелам РФ — чакай актывізацыі лубянскага тэрарызму.

Юрка Марозаў