ФОТАМАТЭР'ЯЛЫ ФІНСКАЙ ВАЙНЫ

20 лістапада 2006 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з Фінляндыі. Тысячы людзей наведваюць выставу ў Гэльсінках, якая адкрылася ў сталічным Ваенным архіве. Выстаўлены засакрэчаныя раней сотні фотаздымкаў з зачыненага музэйнага сэйфа. На здымках — жудасныя карціны абарончай вайны супраць Савецкага саюза ў 1939-41 і 1941-44 гг.: разбураныя фінскія мястэчкі і вёскі, трупы жанчынаў і дзяцей, забітых маскоўскімі акупантамі. Ёсьць таксама й іншыя сьведчаньні маскоўскага варварства. На некаторых здымках паказаны палонныя чырвонаармейцы, якіх фінскія жаўнеры шыхтуюць пасьля разгрому аточаных савецкіх дывізіяў. На целах некаторых зь іх бачны аголены косьці, сьляды канібалізму ва ўмовах блякады. Такія “вызваліцелі” ішлі на невялікую паўночную краіну па загадзе Масквы. Фотаматэр'ялы былі засакрэчаны на працягу дзесяцігоддзяў, каб не бянтэжыць насельніцтва краіны, а галоўнае, каб не нэрваваць Маскву. З 1946 г. Фінляндыя жыла паводле прамаскоўскай праграмы так званай “фінляндызацыі”, гэта значыць, у якасьці фармальна сувэрэннага, але фактычна залежнага васала СССР. Аднак, рана ці позна, праўда пра маскоўскія злачынствы стала вядомай усяму сьвету.

Наш камэнтар: Так будзе з кожным маскоўскім злачынствам. Беларусы не павінны забывацца, што дзесяткі тысячаў нашых людзей былі кінуты Крамлём у крывавую кашу Фінскай вайны. Многія загінулі, былі скалечаны, сталіся ахвярамі крамлёўскага канібалізму. Калі б у цяперашняй Беларусі існавала беларуская ўлада, то яна зьвярнулася б да гэльсінскіх архівістаў з просьбай экспанаваць выставу ў беларускіх музэях. Каб наш народ яшчэ раз убачыў жудасныя вынікі панаваньня над народамі крамлёўскага рэйху.

Юрка Марозаў