УЗМАЦНЕНЬНЕ МАСКОЎСКАГА ТЭРАРЫЗМУ

21 лістапада 2006 г. Бэльгійскяая газэта “De Standaard” публікуе артыкул пад тытулам “Хто наступны ў чорным сьпісе Пуціна?” Пасьля забойства журналісткі Паліткоўскай у Маскве і атручваньня чэкіста-уцекача Літвіненкі ў Лёндане газэта прапануе сьпіс наступных патэнцыйных ахвяраў помсты ФСБ і лічно товарішча Пуціна: чачэнскі міністар Ахмэд Закаеў (жыве ў Лёндане), два экс-крамлёўскія алігархі Барыс Беразоўскі (жыве ў Лёндане) і Уладзімер Гусінскі (жыве ў Ізраілi).

Наш камэнтар: Здаецца нядаўна было, як заходнія СМІ і палітыкі тэарэтызавалі наконт “працягу маладым прэзыдэнтам Пуціным дэмакратычнага працэсу, распачатага дэмакратам Ельцыным...” ды наконт “вялікай дэмакратыі на Усходзе”. Зусім нядаўна заходнія аналітыкі і журналісты кпілі з беларускіх патрыётаў, калі тыя папярэджвалі іх пра расейскі гэбізм-фашызм ды пра монстра з Лубянкі. І вось жа, уражаныя правакацыямі, злачынствамі і забойствамі, заходнікі пачалі ўрэшце бачыць, як на Усходзе ад Беларусі крышталізуецца небясьпечная для ўсяго чалавецтва сістэма.

Некаторыя з гэтых спэцоў “прозрелі” на бягу. Вядома, што італьянскі спэц па расейскіх спэцслужбах Марыа Скарамэла сустракаўся з Літвіненкам у лёнданскім рэстаране, каб перадаць яму нейкія матэр'ялы па забойству Паліткоўскай. Пасьля гэтай сустрэчы Літвіненка патрапіў у шпіталь. А Скарамэла адразу ж кінуўся ў італьянскую амбасаду ў Лёндане з крыкамі: “Гэта не я зрабіў! З мяне робяць ахвярнага казла! Ратуйце!” (цытуем паводле паведамленьняў італьянскіх СМІ). Спэц баяўся за сваё жыцьцё. І слушна рабіў. Да заходнікаў пачало даходзіць, з кім гэта яны гуляліся ў дэмакратыю на працягу дваццаці гарбачоўскіх і пасьлягарбачоўскіх гадоў. Цяжкое, пахмельнае абуджэньне.

Юрка Марозаў