САВЕТЫЗАЦЫЯ ІТАЛІІ

15 лістапада 2006 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе з Італіі. Апошнім часам там распаўсюдзілася злачынная практыка раскраданьня матэрыялаў і абсталяваньня з каляровых мэталаў на аб'ектах чыгункі (асабліва на сігнальных і кантрольных прыборах). Днямі з гэтай прычыны былі спынены цягнікі на некалькіх чыгуначных лініях. Пачаліся паліцэйскія аблавы. Арыштаваны шэраг злачынцаў: дэманцёраў, скупшчыкаў, перавозчыкаў. Затрыманы таксама вялікія партыі каляровых мэталаў у італьянскіх портах. Высьветлілася, што сярод злачынцаў ёсьць адзін з Малі, а большасьць астатніх — грамадзяне Румыніі. Актывізацыя злачынцаў менавіта ў гэтым напрамку зьвязана з нядаўнім падвышэньнем утрая коштаў на медзь у Заходняй Эўропе.

Наш камэнтар: Ведаеце, што запрапанавалі спэцыялісты і ўлады ў Паўночнай Італіі (дзе значна больш парадку і грамадзкай самаарганізацыі)? А вось што: трэба, маўляў, вырабляць прыборы і абсталяваньне з недарагіх матэр'ялаў.

А можа ўсё ж было б лепш не пускаць злачынцаў праз свае межы? Можа ўрэшце наладзіць нармальнае існаваньне для італьянцаў на тэрыторыі іхнай дзяржавы? Вядома, што італьянцы імкліва разьбягаюцца ў розныя бакі, пачуўшы албанскую мову або ўбачыўшы ў цёмным завулку групу негрыцянскіх таварышаў. Яны ж трымаюцца здалёк ад рускіх “рубаха-парней”, нягледзячы на тое, што тыя шпурляюць направа і налева пачкамі даляраў. Брамы краіны шырока расчынены для ўсіх, шангенская зона даецца ў знакі багатым і менш багатым эўрапейцам. А што ж будзе, калі ў хуткім часе Румынія ўвойдзе ў Эўразьвяз? Заходні карнавал брусэльскай рэжысуры ўступае ў новы акт...

Валеры Буйвал