НЕМЦЫ МАРАЦЬ ПРА ФЮРЭРА

10 лістапада 2006 г. Дацкая газэта “Information” публікуе артыкул пад тытулам “Многія немцы хацелі б мець фюрэра”. Цытуем тэкст: “Вялікая частка нямецкага насельніцтва падтрымлівае пазіцыі правых экстрэмістаў, як паказваюць апошнія дасьледваньні. Іншыя дасьледваньні да таго ж паказваюць, што падае давер немцаў да дэмакратыі. Чвэрць немцаў хацела б мець моцную партыю, якая прадстаўляла б увесь нямецкі народ”.

Наш камэнтар: Вось, назваецца, “прыехалі” з брусэльскай эўрадэмакратыяй. Дзесяцігоддзі лібэральна-сацыялістычных “правоў чалавека”, “шматрасавага грамадзтва” і “шматкультурнасьці” даюцца ў знакі тытульнай нацыі Нямеччыны. Немцы ўстрывожаны, бачачы сабе і сваю культуру пасярод турэцкіх і курдскіх кварталаў, раёнаў і цэлых мястэчак. Мільёны чужынцаў (з нямецкімі пашпартамі) і не зьбіраюцца вучыць мову Гётэ і Шылера (яны ня ведаюць, хто гэта такія). Ім чужая нямецкая готыка і рамантызм, яны паступова пачынаюць перарабляць усё на свой капыл.

Немцы баяцца абудзіцца аднойчы ў султанаце пад назовам Германастан і шукаюць апірышча ў нацыяналізме. Разумныя людзі даўно ўжо папярэджвалі заходнія грамадзтвы, што палітыка “адкрытых дзьвярэй” і трыюмф збачэнцаў у Эўропе прывядзе да таго, што моладзь пачне галіць галовы і маршыраваць з кіямі ў руках. Пакуль Мэркель і іншыя лідэры дзеляць разам з Масквой паміж сабой кантынэнты і народы, яны могуць згубіць сваю Нямеччыну, якая пачынае ўжо шукаць новых лідэраў і паратунку.

Валеры Буйвал