РЭЛІГІЙНЫ “БОНТОН” МАРКСІСТАЎ

9 лістапада 2006 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша пра перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Нікарагуа Даніэля Артэгі. Гэты прамаскоўскі марксіст ужо быў прэзыдэнтам лацінаамэрыканскай краіны ў 1985-90 гг. Тады ў краіне разгарэлася грамадзянская вайна супраць марксістаў. І вось праз 16 гадоў Артэга вяртаецца ва ўладу. Ужо без чырвонага сьцяга. У звароце да выбарцаў экс-камсамолец кажа: “Я дзячу Богу і народу за дадзены шанец аднаўленьня Нікарагуа...”

Наш камэнтар: У Маскве зноў радасьць: “і тут нашы пры ўладзе!” Ну што ж, націскаць на рэлігійнасьць, а не на Маркса з Леніным цяпер модна сярод перафарбаваных камуністаў і чэкістаў па ўсім сьвеце. Такі цяпер іхны “бонтон”. Заморская імпэрыя са сьпітым насельніцтвам, якое вымірае і ня здольна працаваць, зноў будзе з усяе моцы падтрымліваць свайго чарговага васала, аднаўляць свой “соціалістіческій лагерь”. Цікава назіраць за нікарагуанскай рэстаўрацыяй Бурбонаў у шклоўскім стылі.

Юрка Марозаў