САДОМ І ГАМОРА ЛЕЗУЦЬ НА СЬВЯТУЮ ЗЯМЛЮ

8 лістапада 2006 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведамляе з Ерузаліма. Многія тысячы традыцыйных іудзеяў арганізавана выйшлі на дэманстрацыі супраць плянаў збачэнцаў арганізаваць на Сьвятой Зямлі парад гoмасэксуалістаў і іжэ зь імі. Улады мабілізавалі дадатковых 12 тысячаў паліцыі і спэцчастак. У горадзе на працягу ўжо некалькіх дзён адбываюцца сутыкненьні паміж дэманстрантамі і паліцыяй. У той жа час рэлігійныя лідэры традыцыйных абшчынаў падалі ў суд на арганізатараў і дазвольшчыкаў сьмярдзючага параду.

Наш камэнтар: Мужчыны і юнакі з пэйсамі і ў традыцыйных строях падпальваюць бакі са сьмецьцем і эфэктыўна адбіваюць атакі паліцэйскіх сілаў. СМІ называюць іх “ультрарадыкаламі”, часам “фанатычнымі традыцыяналістамі”. А вось нармальны чалавек спакойна кваліфікуе іхную пазіцыю як адэкватную і маральную, дзе няма радыкалізму і фанатызму. У той жа час ізраільскія і іншыя прафэсіяналы і аматары “правоў чалавека” зашумелі пра “абмежаваньне свабоды самавыяўленьня” для збачэнцаў. У кашмарным сьне не магло такое зьявіцца вернікам вялікіх манатэістычных рэлігіяў — трыюмф Садома і Гаморы на Сьвятой Зямлі.

Валеры Буйвал